Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пакараць Лукашэнку, не караючы беларусаў


Літоўска-беларуская мяжа
Літоўска-беларуская мяжа

Літва 16 лютага зачыняе памежны пераход Стасілас — Беняконі для грузавых цягнікоў зь Беларусі. Афіцыйна — у сувязі з ростам кантрабанды. Пасьля закрыцьця польска-беларускага пераходу ў Баброўніках нагрузка на літоўскія пераходы і так вырасьце.

А як адаб’ецца на беларусах закрыцьцё чарговага пункту пропуску ў Эўразьвяз? І ці існуе пагроза, што і Літва таксама пачне зачыняць мяжу зь Беларусьсю?

На гэтыя пытаньні ў эфіры Свабоды Premium адказвае літоўскі палітоляг, выкладчык Інстытуту міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту Віціс Юрконіс.

«Гэта ніяк не паўплывае на пешаходныя пераходы. Усё, што мы чуем, датычыць барацьбы са злачыннасьцю, з кантрабандай. Пра закрыцьцё пераходу ў Стасіласе гаварылася ўжо год ці амаль два. Літва губляе штогод па некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра ў выніку кантрабанды цыгарэтаў. Літоўскі эўрадэпутат Пятрас Аўштравічус казаў раней пра неабходнасьць зачыніць мяжу цалкам. Але я думаю, што вельмі важна разьдзяляць, хто ёсьць хто ў Беларусі. Патрэбны вельмі канкрэтны падыход, каб разьдзяляць, дзе рэжым, а дзе дэмакраты. Але ня думаю, што мяжу зачыняць цалкам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG