Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: На волю выйшаў былы міліцыянт Кулакоўскі, які звольніўся на знак пратэсту пасьля выбараў


Дзьмітры Кулакоўскі
Дзьмітры Кулакоўскі

Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1433 чалавекі. Аднак дакладная колькасьць людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.

Палітзьняволены Дзьмітры Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводзкім РУУС Менска. Працаваў у міліцыі з 2006 году. Пасьля выбараў заявіў, што ня згодны з дзеяньнямі ўлады, і звольніўся.

Дзьмітрыя затрымалі і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. На Акрэсьціна Кулакоўскі глытаў лыжку, каб да яго выклікалі лекара.

Пазьней яго асудзілі на 2 гады «хіміі».

15 лютага Дзьмітры Кулакоўскі цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG