Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнксі прадставіў новае графіці пра хатні гвалт


Графіці Бэнксі «Туш на Дзень сьвятога Валянціна», Маргіт, 14 лютага 2023 года.
Графіці Бэнксі «Туш на Дзень сьвятога Валянціна», Маргіт, 14 лютага 2023 года.

Брытанскі вулічны мастак Бэнксі прадставіў новае графіці аб хатнім гвалце з нагоды Дня сьвятога Валянціна.

Мурал разьмешчаны на сьцяне аднаго з дамоў у горадзе Маргіт, у Паўднёва-Ўсходняй Англіі. На ім дзяўчына ў фартуху і гаспадарчых пальчатках, зь сіняком на твары і выбітым зубам. Побач з жаночай выявай — маразільная камэра, зь якой тырчаць ногі ў мужчынскіх чаравіках.

У інстаграме праца называецца «Туш на Дзень сьвятога Валянціна».

Бэнксі — адзін з самых вядомых у сьвеце мастакоў стрыт-арта. Хто менавіта хаваецца за гэтым псэўданімам — мужчына, жанчына ці творчы калектыў, — невядома. Графіці Бэнксі нярэдка зьяўляюцца ў пунктах сацыяльных і ваенных канфліктаў.

Увосень мінулага году Бэнксі стварыў сэрыю графіці на сьценах разбураных дамоў ва Ўкраіне. Яго творы ёсьць на вуліцах Кіева, Ірпяня, Барадзянкі і Гастомеля. Яны сымбалізуюць пакуты нязломнага народу Ўкраіны.

У лістападзе мінулага году адміністрацыя Барадзянкі паведаміла, што надасьць графіці Бэнксі афіцыйны статус аб'екта культурнай спадчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG