Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэньня ўстаноўленай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня, — паведамляе Zerkalo.
Таксама Лукашэнка звольніў генэрал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросьце. У 2019 годзе Мельчанку зьнялі з пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і прызначылі на пасаду афіцыйнага прадстаўніка МУС у амбасаду Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Малдова.
- У студзені 2023 году гучны рэзананс у грамадзтве набыло абвінавачаньне ў «распаўсюдзе ідэяў беларускага нацыяналізму», якое выказаў Сяргей Паско на адрас Паўла Белавуса.