Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства працы ЗША выступіла з публічнай заявай з нагоды перасьледу беларускіх прафсаюзных лідэраў


Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вячаслаў Арэшка
Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў, Вячаслаў Арэшка

Мабыць, упершыню ў гісторыі Міністэрства працы ЗША выступіў з публічнай заявай у падтрымку палітвязьняў у Беларусі. Гаворка ідзе ў тым ліку пра перасьлед прафсаюзных лідэраў з БКДП і РЭП.

Міністар працы ЗША Марці Уолш у сваёй заяве заклікае спыніць парушэньні правоў працоўных, вызваліць прафсаюзных лідэраў і сябраў прафсаюзаў, а таксама ўсіх палітзьняволеных у Беларусі.

«ЗША глыбока занепакоеныя прысудам шасьці прафсаюзным лідэрам, якія асуджаныя да турэмнага зьняволеньня ў рамках закрытага суду ў Беларусі па абвінавачваньнях у „нанясеньні шкоды нацыянальнай бясьпецы“, „распальваньні сацыяльнай нянавісьці“ і „стварэньні экстрэмісцкага фармаваньне або ўдзеле ў ім“. Нанесці ўрон рабочаму руху ў Беларусі. Гэтыя дзеяньні наносяць сур’ёзны ўрон рабочаму руху ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве Марці Уолша.

Марці Уолш адзначае, што 27 сьнежня 2022 году лідэры Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, Сяргей Антусевіч і Ірына Буд-Гусаім былі асуджаныя да тэрмінаў ад 1,5 да 4 гадоў пазбаўленьня волі. 5 студзеня 2023 году лідэры Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, Васіль Берасьнеў і Вацлаў Арэшка атрымалі тэрміны ад 8 да 9 гадоў пазбаўленьня волі.

«Усе гэтыя людзі пакутуюць на захворваньні, якія патрабуюць спэцыялізаванага лячэньня, і мы настойліва заклікаем да іх тэрміновага вызваленьня па гуманітарных меркаваньнях», — гаворыцца ў заяве Уолша.

Паводле яго, гэтыя суды зьяўляюцца сьведчаньнем працягу сурʼёзнага пагаршэньня правоў працоўных у Беларусі. У заяве ён заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць парушэньні правоў чалавека і працоўных правоў, «якія ўключаюць адвольныя арышты, акты гвалту, прыгнёту і запалохваньні грамадзянаў Беларусі, у тым ліку прафсаюзных актывістаў».

«У прыватнасьці, мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх прафсаюзных лідэраў і сябраў, а таксама больш за 1400 палітвязьняў, несправядліва зьняволеных за ўдзел у мірных сходах або за ажыцьцяўленьне сваіх асноўных свабодаў», — адзначае міністар працы ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG