Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды кіраўніку і дзеячам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў: ад 1,5 да 4 гадоў турмы


Сяргей Антусевіч, Аляксандар Ярашук, Ірына Бут-Гусаім
Сяргей Антусевіч, Аляксандар Ярашук, Ірына Бут-Гусаім

Вынесеныя прысуды кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

У Менскім гарадзкім судзе 26 сьнежня вынесьлі прысуды ў крымінальнай справе, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў — Аляксандра Ярашука, яго намесьніка Сяргея Антусевіча і бухгальтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх абвінавацілі ў «дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяньнях, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» (ч.3 арт. 361).

Судовы працэс вяла судзьдзя Валянціна Зянкевіч, піша «Вясна».

Усе абвінавачаныя знаходзіліся пад вартай з 19 красавіка 2022 году. 26 сьнежня 2022 ім агучылі прысуды:

  • Аляксандар Ярашук — 4 гады калёніі агульнага рэжыму;
  • Сяргей Антусевіч — 2 гады;
  • Ірына Бут-Гусаім — 1,5 года.

Акурат столькі ў суду запрошваў бок абвінавачваньня.

Раней Вярхоўны суд спыніў дзейнасьць БКДП нібыта ў сувязі з фактамі парушэньняў патрабаваньняў Канстытуцыі Беларусі.

12 ліпеня ўлады зьліквідавалі Беларускі незалежны прафсаюз і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП). Апошні ў красавіку прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

14 ліпеня Вярхоўны суд прыняў рашэньне аб ліквідацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) і Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (СПМ). 18 ліпеня такое ж — аб Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў.

Наступны прысуд — 27 сьнежня

27 сьнежня чакаецца вынясеньне закрытым судом прысуду іншым актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў— палітвязьням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасьневу і Вацлаву Арэшку.

Іх вінавацяць па артыкулах:

  • ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні);
  • ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі);
  • ч. 3 арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці);
  • ч.3 арт.361-1 КК (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і ўдзел у ім).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG