Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня ведаю, ці жывыя мае сябры». Як беларусы пераносяць землятрус у Турэччыне

Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023
Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023

Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Па зьвестках на раніцу 8 лютага ахвярамі сталі звыш 7 тысяч. Свабода пагутарыла з беларусамі, якія перажылі землятрус.

«Туркі звычайна надта гучныя. Цяпер жа ў горадзе цішыня»

Беларус Вадзім жыве ў турэцкім горадзе Фініке. Гэта практычна за тысячу кілямэтраў ад эпіцэнтру землятрусу. Але ён адчуў штуршкі.

«Недзе каля 4:30 ночы прачнуліся ад таго, што ложак езьдзіў па падлозе, люстра гайдалася. Ускочыў — падлога з-пад ног сыходзіць, як на палубе яхты. Думалі бегчы некуды, але засталіся ў кватэры», — расказвае суразмоўца. Ён таксама дадаў, што «трэсла дом цэлы дзень».

Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023
Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023

Вадзім зазначыў, што звычайна туркі — «гучныя людзі». Цяпер жа ў горадзе цішыня.

«Звычайна яны музыку гучна слухаюць, на машынах ганяюць па начах. Цяпер жа проста цішыня ў горадзе», — кажа Вадзім.

Суразмоўца дадае, што ў Турэччыне, на яго думку, спэцыфічная сыстэма будаўніцтва, тонкія сьцены, празь якія чуваць усё, што робіцца ў суседзяў. У ягоным горадзе, як і ў большасьці турэцкіх гарадоў, цяпер зьбіраюць дапамогу пацярпелым ад землятрусу.

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Турэччыне і Сырыі вырасла да 15 тысяч. ФОТА

Землятрус магнітудай 7,8 бала адбыўся раніцай 6 лютага за 23 кілямэтры на ўсход ад Нурдагі на глыбіні 24,1 км. Нурдагі знаходзіцца ўздоўж турэцка-сырыйскай мяжы, і землятрус адчуваўся ў некалькіх краінах рэгіёну, у тым ліку ў Сырыі і Лібане.
1/8 Землятрус магнітудай 7,8 бала адбыўся раніцай 6 лютага за 23 кілямэтры на ўсход ад Нурдагі на глыбіні 24,1 км. Нурдагі знаходзіцца ўздоўж турэцка-сырыйскай мяжы, і землятрус адчуваўся ў некалькіх краінах рэгіёну, у тым ліку ў Сырыі і Лібане.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Больш за 30 000 чалавек атрымалі раненьні, і ўлады чакаюць, што колькасьць загінулых будзе расьці, бо ратавальнікі імкнуцца выцягваць тых, хто выжыў, з-пад завалаў у гарадах і пасёлках па ўсёй тэрыторыі.
2/8 Больш за 30 000 чалавек атрымалі раненьні, і ўлады чакаюць, што колькасьць загінулых будзе расьці, бо ратавальнікі імкнуцца выцягваць тых, хто выжыў, з-пад завалаў у гарадах і пасёлках па ўсёй тэрыторыі.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Усяго ў выніку найбуйнейшага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі да 23 млн чалавек, у тым ліку 5 млн асабліва ўразьлівых людзей.
3/8 Усяго ў выніку найбуйнейшага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі да 23 млн чалавек, у тым ліку 5 млн асабліва ўразьлівых людзей.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Урад Турэччыны ацаніў колькасьць людзей, якія непасрэдна пацярпелі ад землятрусу ў гэтай краіне, у 13,5 млн чалавек. Колькасьць ахвяр імкліва павялічваецца. 
4/8 Урад Турэччыны ацаніў колькасьць людзей, якія непасрэдна пацярпелі ад землятрусу ў гэтай краіне, у 13,5 млн чалавек. Колькасьць ахвяр імкліва павялічваецца. 
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Пад заваламі ўсё яшчэ застаюцца людзі. Аднак ва ўмовах зімовых халадоў магчымасьцяў дастаць іх адтуль жывымі ўсё менш.
5/8 Пад заваламі ўсё яшчэ застаюцца людзі. Аднак ва ўмовах зімовых халадоў магчымасьцяў дастаць іх адтуль жывымі ўсё менш.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Зруйнавана прыблізна шэсьць тысяч будынкаў, сярод якіх шматпавярховыя жылыя дамы. Па прагнозах Сусьветнай арганізацыі здароўя, канчатковая колькасьць загінулых можа перавысіць 20 тысяч.
6/8 Зруйнавана прыблізна шэсьць тысяч будынкаў, сярод якіх шматпавярховыя жылыя дамы. Па прагнозах Сусьветнай арганізацыі здароўя, канчатковая колькасьць загінулых можа перавысіць 20 тысяч.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган аб'явіў 10 гарадоў на поўдні краіны зонамі бедзтва, паведаміўшы, што ў кожным зь іх будзе ўведзена трохмесячнае надзвычайнае становішча. 
7/8 Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган аб'явіў 10 гарадоў на поўдні краіны зонамі бедзтва, паведаміўшы, што ў кожным зь іх будзе ўведзена трохмесячнае надзвычайнае становішча. 
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Землятрус 6 лютага стаў самым моцным у Турэччыне з 1939 году. Землятрусы такой магнітуды рэдкія, у сярэднім менш за пяць за год у любым пункце сьвету.
8/8 Землятрус 6 лютага стаў самым моцным у Турэччыне з 1939 году. Землятрусы такой магнітуды рэдкія, у сярэднім менш за пяць за год у любым пункце сьвету.
Ад магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Турэччыны і на поўначы Сырыі пацярпелі каля 23 мільёнаў чалавек. Больш за 30 тысяч атрымалі раненьні. Выратавальная апэрацыя працягваецца.
Previous slide
Next slide

«Чакаю, што мае сябры адгукнуцца, суткі няма зь імі сувязі»

Беларуска Марына жыве ў Стамбуле. Яна не пацярпела ад землятрусу, але моцна перажывае за шматлікіх сяброў-туркаў, якія акурат на момант здарэньня былі ў гарадах на паўднёвым усходзе Турэччыны.

«Не магу суткі зьвязацца зь сябрамі і калегамі. Там няма электрычнасьці і сувязі. Таму спадзяюся, што яны жывыя. Правярала сьпісы тых, хто загінуў, — іх там няма. Гора, што многія пасёлкі заваленыя, дарогі разбураныя, і туды ня могуць дабрацца пакуль ратаўнікі», — кажа Марына.

Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023
Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023

Пад землятрус, паводле Марыны, трапілі яе партнэры па працы, іх жытло было разбуранае. Цяпер яны жывуць у аўтамабілі.

«У Стамбуле арганізаваныя пункты збору дапамогі: зьбіраюць грошы, ежу, цёплую вопратку, абагравальнікі. Вельмі шмат хто, тысячы людзей хочуць трапіць у зону бедзтва, каб дапамагаць там. У аэрапорце ня тое што яблыку — іголцы няма куды ўпасьці. Ужо ўлады просяць, што ня трэба столькі добраахвотнікаў і валянтэраў», — дадала Марына.

Яна кажа, што сытуацыя ўскладняецца анамальным холадам і сьнегам. Ад гэтага дадатковыя праблемы на дарогах, многія зь іх закрытыя і праз шторм, які быў у Стамбуле.

«Людзі паехалі ратавацца на свае лецішчы, а там сьнег ляжыць»

Алеся жыве ў Мэрсіне. Кажа, што адсюль да эпіцэнтру землятрусу каля 200 кілямэтраў. Але моцныя штуршкі адчуваліся і ў ейнай мясцовасьці.

«Гэта адчувалася, асабліва калі землятрус быў ад 6 да 7,5 балаў. Мы жывём на другім паверсе, то ў нас яшчэ больш-менш сытуацыя была: люстра гайдалася, рэчы падалі. Нібыта як палтэргейст у фільмах. Тыя, хто вышэй жыве, іх рэальна там хістала», — кажа Алеся.

Беларуска дадае, што пад разбурэньне ў Мэрсіне трапілі толькі старыя дамы.

«Яшчэ нехта распаўсюджвае чуткі, што будзе яшчэ землятрус. І большы, 8-9 балаў. Мясцовыя людзі напужаліся пасьля ўсяго гэтага і паехалі на свае лецішчы ў гарах. Там жа выпаў сьнег, холадна. Дамкі іхныя там без ацяпленьня. Яны вярнуліся назад. Цяпер начуюць у аўтамабілях, бо ў кватэры баяцца ісьці. Але начаваць у машыне пры такім анамальным холадзе — так сабе задавальненьне», — кажа беларуска.

Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023
Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023

Яна дадае, што праз мабільную праграму сочыць за штуршкамі і, калі будзе 6 балаў, «трэба бегчы хутка».

«Я палічыла, што мне спусьціцца з другога паверху — 12 сэкундаў», — дадала Алеся.

Беларуска расказала, што ўлады адкрылі адмысловыя пункты, дзе можна пабыць некаторы час, атрымаць дапамогу.

«Таксама на раёнах людзі паляць вогнішчы на вуліцах, каб сагрэцца. І вельмі кідаецца ў вочы, што людзі дапамагаюць адзін аднаму як могуць. Уласьнікі некаторых рэстаранаў адкрылі іх на ноч і бясплатна паілі і кармілі людзей», — кажа Алеся.

Яна дадае, што цяпер па ўсёй Турэччыне адбываецца вялікая міграцыя людзей. «Бягуць далей ад землятрусу, шаша ўся ў заторах», — дадала беларуска.

Алеся мяркуе, што ў Турэччыне «ёсьць пытаньні да якасьці будаўніцтва дамоў».

«Дом, дзе наша кватэра, такі „лёгкі“. Я спрабавала размаўляць з туркамі, якія займаюцца будаўніцтвам, як увогуле яны будуюць? Але не атрымала адказаў. Вядома, гэта сакрэт», — дадала Алеся.

«Зразумела, я пайшоў дапамагаць»

Беларус Яўген жыве ў Антальлі. Ён таксама прачнуўся ноччу, каля чатырох гадзін ад штуршкоў.

«Людзі спалохаліся, выскачылі з кватэр. Але ў нас без разбурэньняў. Зранку пачалі зьбіраць дапамогу пацярпелым. У кожным раёне паставілі адмысловыя намёты. Зьбіраюць дапамогу як ад грамадзян, так і ад уладаў, муніцыпалітэту. Ужо паехалі нагружаныя фуры ад нас у зону бедзтва. Зразумела, я пайшоў дапамагаць», — кажа Яўген.

Ён дадае, што праз абвешчаную жалобу адмянілі заняткі ў школах.

«Таксама ўсе перавозчыкі скінулі моцна цэны на праезд аўтобусамі. Самалёты нават бясплатна перавозяць людзей», — кажа Яўген.

Ён дадаў, што для пацярпелых зьбіраюць «літаральна ўсё» — абагравальнікі, бялізну, коўдры, прадукты, сродкі гігіены.

Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023
Наступствы землятрусу ў Турэччыне. 7 лютага 2023

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG