Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зымбабвійская прэса: асноўнай мэтай візыту Лукашэнкі было «белае золата» — літый


Аляксандар Лукашэнка ў Харарэ
Аляксандар Лукашэнка ў Харарэ

Прэса ў Зымбабвэ піша аб тым, што агучаныя афіцыйна падпісаньні дакумэнтаў паміж Харарэ і Менскам насамрэч былі другім плянам рэальнай мэты перамоў дваіх палітыкаў, якіх на міжнародным узроўні называюць дыктатарамі.

Дыпляматычныя крыніцы, якія ўважліва сачылі за візытам палітыка, якога празвалі «апошнім дыктатарам Эўропы», паведамілі The NewsHawks, што, хоць падчас візыту Лукашэнкі абмяркоўвалася шмат пытаньняў, літый быў фактарам прыцягненьня для лідэра, які ня меў трывалых сувязяў у Афрыцы з краінамі на поўдзень ад Сахары да гэтага часу.

Крыніцы выданьня гавораць аб тым, што літый быў прадметам абмеркаваньня на прыватных перамовах Аляксандра Лукашэнкі і Эмэрсана Мнангагвы.

Пасьля таго, як Зымбабвэ стала краінай з найбуйнейшымі радовішчамі літыю ў Афрыцы, яна пачала прыцягваць ліхаманку на «белае золата» з усяго сьвету, у тым ліку з Кітая, найбуйнейшага імпартэра літыя. За апошнія гады Кітай быў найбуйнейшым спажыўцом літый-іённых батарэй. Гэта таксама бясспрэчны лідэр вытворчасьці акумулятараў у сьвеце, з найбуйнейшым вытворцам акумулятараў Contemporary Amperex Technology Co.

Літый, важны кампанэнт аўтамабільных акумулятараў, а таксама акумулятараў мабільных партатыўных прылад, дзейнічае як асяродзьдзе для захоўваньня энэргіі.

Па апошніх дадзеных, у Лацінскай Амэрыцы знаходзіцца 60% усіх выяўленых рэсурсаў літыю ва ўсім сьвеце. Яны месьцяцца ў асноўным у Балівіі, Аргентыне і Чылі, часам іх называюць «літыевым трохкутнікам».

У траўні 2022 году на фоне вайны Расеі супраць Украіны Чылі і Аргентына заявілі, што спыняюць пастаўкі ў Расею літыю, трэцяга элемэнту табліцы Мендзялеева, у выніку чаго ў Расеі, галоўнага саюзьніка Беларусі, пачаліся цяжкасьці з вытворчасьцю акумулятараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG