Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырасла колькасьць ахвяр ад ракетнага ўдару па жылым доме ў Краматорску

Краматорск, Данецкая вобласьць
Краматорск, Данецкая вобласьць

Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М». Яна цалкам разбурыла адзін падʼезд, яшчэ два сурʼёзна пашкоджаныя.

Колькасьць загінулых у выніку пападаньня ракеты па чатырохпавярховым жылым доме ў Краматорску на Данбасе вечарам 1 лютага ўзрасла да чатырох, паведаміў у фэйсбуку мэр горада Аляксандар Ганчарэнка.

Раніцай 3 лютага Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны зрабіла справаздачу аб завяршэньні разбору завалаў.

Украінскія ўлады паведамілі, што ў дом трапіла расейская тактычная ракета, запушчаная комплексам «Іскандэр-К». Быў цалкам разбураны адзін падʼезд, яшчэ два сурʼёзна пашкоджаныя. Выбухам зачапіла яшчэ восем жылых дамоў, расказаў кіраўнік Данецкай вайсковай абласной адміністрацыі Паўло Кірыленка.

Масква ракетны ўдар не камэнтавала. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулым пры ўдары і паабяцаў знайсьці і пакараць вінаватых у здарэньні.

Расейскія войскі атакавалі Краматорск на Данбасе, разбурылі частку шматкватэрнага дома. ФОТА

1 лютага 2023 Расея нанесла ракетны ўдар па жылым доме ў Краматорску, ёсьць загінулыя і параненыя. Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М»
1/10 1 лютага 2023 Расея нанесла ракетны ўдар па жылым доме ў Краматорску, ёсьць загінулыя і параненыя. Паводле спэцыялістаў, расейцы нанесьлі ўдар ракетай «Іскандэр-М»
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Сама меней тры чалавекі загінулі і 22 атрымалі раненьні ў выніку абстрэлу Краматорска расейскімі войскамі. Разбураныя кватэры з чацьвёртага па першы паверх чатырохпавярховага дома 
2/10 Сама меней тры чалавекі загінулі і 22 атрымалі раненьні ў выніку абстрэлу Краматорска расейскімі войскамі. Разбураныя кватэры з чацьвёртага па першы паверх чатырохпавярховага дома 
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Расейскія войскі рэгулярна атакуюць Краматорск і іншыя населеныя пункты Ўкраіны. За мінулыя содні яны нанесьлі 6 ракетных і 4 авіяцыйныя ўдары, а таксама ажыцьцявілі 73 абстрэлы гарадоў, у выніку якіх загнулі мірныя грамадзяне
3/10 Расейскія войскі рэгулярна атакуюць Краматорск і іншыя населеныя пункты Ўкраіны. За мінулыя содні яны нанесьлі 6 ракетных і 4 авіяцыйныя ўдары, а таксама ажыцьцявілі 73 абстрэлы гарадоў, у выніку якіх загнулі мірныя грамадзяне
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага
4/10 З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Зазнала страты і спартовая інфраструктура Ўкраіны, якая не ўпершыню цярпіць ад расейскіх атак
5/10 Зазнала страты і спартовая інфраструктура Ўкраіны, якая не ўпершыню цярпіць ад расейскіх атак
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне разбурана больш за 90 тысяч жылых дамоў
6/10 З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне разбурана больш за 90 тысяч жылых дамоў
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
З 24 лютага 2022 мільёны ўкраінцаў вымушана пакінулі свае дамы, большасьць зь іх — жанчыны і дзеці. Звыш 3 мільёнаў ўкраінскіх дзяцей прыпынілі навучаньне
7/10 З 24 лютага 2022 мільёны ўкраінцаў вымушана пакінулі свае дамы, большасьць зь іх — жанчыны і дзеці. Звыш 3 мільёнаў ўкраінскіх дзяцей прыпынілі навучаньне
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН на 15 студзеня 2023 году  змог пацьвердзіць гібель 7031 цывільнага чалавека ва Ўкраіне праз вайну Расеі. Рэальная колькасьць ахвяр можа быць значна большай
8/10 Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН на 15 студзеня 2023 году  змог пацьвердзіць гібель 7031 цывільнага чалавека ва Ўкраіне праз вайну Расеі. Рэальная колькасьць ахвяр можа быць значна большай
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Поўнамаштабная вайна ідзе з 24 лютага мінула году, загінулі сотні тысяч цывільных і вайскоўцаў, звыш 12 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, тысячы дзяцей — сіротамі
9/10 Поўнамаштабная вайна ідзе з 24 лютага мінула году, загінулі сотні тысяч цывільных і вайскоўцаў, звыш 12 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, тысячы дзяцей — сіротамі
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Самы маштабны расейскі ракетны напад на Краматорск быў у красавіку, калі ракета трапіла на вакзал, загінулі сама меней 61 чалавек, якія ехалі ў эвакуацыю 
10/10 Самы маштабны расейскі ракетны напад на Краматорск быў у красавіку, калі ракета трапіла на вакзал, загінулі сама меней 61 чалавек, якія ехалі ў эвакуацыю 
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваныя ўдары па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць доказаў гэтага. У Крамлі гавораць аб ударах высокадакладнай зброяй па вайсковых аб’ектах, але ракеты і дроны атакуюць кварталы з цывільным насельніцтвам.
Previous slide
Next slide

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG