Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «сьпіс тэрарыстаў» КДБ дадаў яшчэ восем чалавек


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

Камітэт дзяржбясьпекі дадаў яшчэ восем чалавек у «пералік арганізацый і фізычных асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», вынікае з абноўленага сьпісу на сайце ведамства.

Сярод іх Андрэй Краўчук (тэрмін пакараньня праваабаронцам невядомы, асуджаны за «распальваньне варожасьці або варажнечы»).

Таксама ў «сьпіс тэрарыстаў» унесьлі асуджаных палітвязьняў:

  • старшыня незалежнага прафсаюза на «Беларуськаліі» Аляксандр Мішчук (2,5 года пазбаўленьня волі за «заклікі да санкцый»);
  • старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага саюза мэталістаў на Менскім аўтазаводзе Арцём Жарнак (4 гады) і Данііл Чаўнакоў (5 гадоў) (абодвух асудзілі за «заклікі да санкцый, удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»);
  • Максім Бас (3,5 года за «распальваньне варожасьці або варажнечы»);
  • Дзьмітрый Іванчанка (прыгавор праваабаронцам невядомы, абвінавачаны ў закліках да санкцый, распальваньні варожасьці або варажнечы);
  • Міхаіл Нямцоў (3 гады за «распальваньне варожасьці»);
  • Юрый Трапачоў (4 гады за «заклікі да санкцый, стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні, паклёп на прэзыдэнта, распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці, арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Зараз у «сьпісе тэрарыстаў» 1.011 чалавек, у тым ліку 264 грамадзяніны Беларусі.

Напярэдадні КДБ унёс у свой сьпіс сем чалавек: шэсьць асуджаных па палітычных артыкулах беларусаў і аднаго пакістанца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG