Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ дадаў у «тэрарыстычны» сьпіс яшчэ 20 чалавек, у ім — Вадзім Пракоп’еў і цэлая сям’я


Вадзім Пракоп'еў
Вадзім Пракоп'еў

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

У сьпіс дадалі 20 новых прозьвішчаў беларусаў, сярод іх былы рэстаратар Вадзім Пракопʼеў, а таксама Аляксей Дайнека, Валянцін Музыкін, Анатоль Міхайлаў, Яўген Бужынскі, Вячаслаў Бяганскі, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімер Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Яўген Віславух, Аляксандар Калпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў (Шутаў) і цэлая сямʼя — Анастасія, Уладзіслаў, Віталь і Вольга Вайцяховічы.

Сямʼю Вайцяховічаў — Віталя Вайцяховіча, яго жонку Вольгу, іх сына Ўладзіслава і яго жонку Анастасію — затрымалі ў сувязі са справай аб нападзе на дом дэпутата Алега Гайдукевіча.

Цяпер у «тэрарыстычным» сьпісе КДБ 988 імёнаў, зь іх 242 — беларусы. Сярод іх — Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Максім Знак і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG