КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» журналістак Вольгу Лойку і Алену Талкачову

Алена Талкачова
Алена Талкачова

КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» журналістак Вольгу Лойку і Алену Талкачову. Інфармацыя пра гэта зьявілася ў абноўленым пераліку ведамства.

Абедзьве яны выйшлі зь СІЗА, нагадвае «Мэдыязона». Аднак вызначаныя ім меры стрыманьня невядомыя, паколькі абедзьве застаюцца пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Вольга Лойка
Вольга Лойка

Вольга Лойка і Алена Талкачова працавалі ў рэдакцыі парталу Tut.by. Партал Tut.by дзейнічаў у Беларусі больш за 20 гадоў. 18 траўня 2021 году рашэньнем Міністэрства інфармацыі доступ да рэсурсу быў абмежаваны. У той жа дзень ранкам у рэдакцыі Tut.by зьявіліся сілавікі, а 15 яго дзейных і былых супрацоўнікаў трапілі за краты. Быў апячатаны офіс, заблякаваныя сэрвэры. Паступова частку супрацоўнікаў выпусьцілі пад хатні арышт, зьмяніўшы меру стрыманьня.

​
XS
SM
MD
LG