Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінэматаграфісты стварылі Беларускую незалежную кінаакадэмію, яе прэзэнтуюць на Бэрлінале


У кіназалі. Ілюстрацыйнае фота
У кіназалі. Ілюстрацыйнае фота

Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) афіцыйна адкрыецца падчас Бэрлінскага кінафэстывалю ў лютым, паведамляе Variety. Яе стварылі для падтрымкі незалежных творцаў беларускага кіно, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі з боку дзяржавы.

Незалежную кінаакадэмію стварылі ў адказ на «пастаянную пагрозу» перасьледу, турэмнага зьняволеньня і катаваньняў у дачыненьні да незалежных творцаў, якія пражываюць у Беларусі і вымушаныя пакінуць краіну, каб працаваць без рэпрэсій з боку дзяржавы.

У склад заснавальнікаў новай акадэміі ўвайшлі рэжысэры Дар’я Жук, Аляксей Палуян і Андрэй Куціла, прадусарка, рэжысэрка і дырэктарка кінафэстывалю «Паўночнае зьзяньне» Вольга Чайкоўская, кінаэкспэрт Ігар Сукманаў, кінакрытык Ірэна Кацяловіч.

«Ідэя стварэньня арганізацыі нарадзілася пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ў 2022 годзе. 1 сакавіка больш за 130 беларускіх кінэматаграфістаў падпісалі калектыўную заяву, якая асуджае ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны ў той час, — гаворыцца ў сумеснай заяве стваральнікаў кінаакадэміі. — З таго часу мы ўсе працягвалі сутыкацца з праблемамі паасобку і адчувалі, што павінны аб’яднацца ў знак салідарнасьці, каб сфармаваць адзіны фронт. Усё гэта заахвоціла нас стварыць юрыдычную структуру, якая магла б у адзін голас гаварыць ад імя незалежных беларускіх кінэматаграфістаў».

17 лютага заснавальнікі падрабязна раскажуць аб плянах арганізацыі ў межах Бэрлінале і выкладуць першы сьпіс праектаў, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. Прэзэнтацыя пройдзе ў супрацоўніцтве і партнэрстве з Эўрапейскай кінаакадэміяй, а таксама іншымі кінаарганізацыямі і акадэміямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG