Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачынаецца тыднёвая трэніроўка аб’яднанага камандаваньня «рэгіянальнай групоўкі войскаў»


На сумесных беларуска-расейскіх вайсковых манэўрах, люты 2022
На сумесных беларуска-расейскіх вайсковых манэўрах, люты 2022

На працягу тыдня прадстаўнікі вайсковых ведамстваў Беларусі і Расеі будуць адпрацоўваць «сумеснае плянаваньне прымяненьня войскаў на аснове досьведу ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў».

Ва Ўзброеных сілах Беларусі 31 студзеня пачынаецца «сумесная штабная трэніроўка аб’яднанага камандаваньня рэгіянальнай групоўкі войскаў», паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

«Комплекс сумесных мерапрыемстваў апэратыўнай падрыхтоўкі накіраваны на павышэньне сумяшчальнасьці органаў вайсковага кіраваньня дзьвюх дзяржаў», — адзначылі ў беларускім міністэрстве.

Трэніроўка, паводле інфармацыі ведамства, зьяўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да сумесных апэратыўных вучэньняў «Шчыт саюзу – 2023», якія пройдуць у верасьні на тэрыторыі Расеі.

З 16 студзеня да 1 лютага ў Беларусі праходзяць сумесныя з РФ лётна-тактычныя вучэньні. Пра іх магчымы працяг ніводзін з бакоў не паведамляў.

Рэгіянальная групоўка войскаў фармуецца з кастрычніка мінулага году, але яе дакладную колькасьць не агучвалі.

Вучэньні адбываюцца на фоне вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны. У гэтай агрэсіі кіраўніцтва Беларусі падтрымлівае Крэмль, хаця беларускае войска ў баях ня ўдзельнічае. Менавіта пасьля вайсковых манэўраў у Беларусі войскі Расеі ў лютым 2022 году перасеклі мяжу, напаўшы на Ўкраіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG