Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць ад Турэччыны забараніць расейскім і беларускім авіякампаніям лятаць на амэрыканскіх самалётах у краіну і зь яе


ЗША ціснуць на Турэччыну, каб Анкара забараніла расейскім авіякампаніям лятаць у краіну і зб яе на самалётах амэрыканскай вытворчасьці. Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Па дадзеных выданьня, высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі папярэдзілі Турэччыну пра наступствы (турэмныя тэрміны, штраф і страта экспартных прывілеяў) прадастаўленьня паслуг кампаніям з Расеі і Беларусі, а гэта ў тым ліку дазапраўка і даваньне запчастак самалётам, у парушэньне экспартнага кантролю. Гэтае паведамленьне турэцкім чыноўнікам перадала памочнік міністра гандлю ЗША Тэя Розман Кэндлер падчас сьнежаньскага візыту ў Анкару.

Папярэджаньне Турэччыны зьяўляецца ключавым тэстам для ЗША і іх саюзьнікаў у пытаньні доўгатэрміновай ізаляцыі Расеі, бо Масква можа знайсьці спосаб працягваць эканамічную дзейнасьць з дапамогай трэціх краінаў.

Прадстаўнік Міністэрства гандлю ЗША заявіў, што ведамства ня можа камэнтаваць канкрэтных фактаў. Аднак адзначыў, што Ўпраўленьне па забесьпячэньні захаваньня экспартных правілаў нядаўна папярэдзіла замежныя авіяцыйныя кампаніі аб выкананьні амэрыканскага экспартнага кантролю адносна абслугоўваньня расейскіх, беларускіх і іранскіх камэрцыйных самалётаў.

Расейскія авіякампаніі працягваюць лятаць на самалётах Boeing насуперак намаганьням ЗША і ЭЗ па іх забароне, уключаючы санкцыі, якія абмяжоўваюць выхад расейскіх самалётаў у паветраную прастору заходніх краінаў, а таксама адкліканьне кантрактаў на лізінг самалётаў і пастаўку запчастак, неабходных для абслугоўваньня самалётаў.

У пачатку сакавіка найбуйнейшы амэрыканскі вытворца авіяцыйнай тэхнікі Boeing спыніў тэхнічнае абслугоўваньне і падтрымку расейскіх авіякампаній і пастаўкі ім запчастак, такія ж меры прыняў эўрапейскі вытворца Airbus. У канцы траўня Bloomberg паведамляў, што запасаў запчастак у авіякампаній з Расеі хопіць на тры месяцы.

У той жа час Мінтранс Расеі прапанаваў не вяртаць замежныя самалёты без рашэньня ўрадавай камісіі. Згодна з прапанаваным дакумэнтам, вяртаньне судна замежнаму лізінгадаўцу павінна ўхваліць спэцыяльная ўрадавая камісія. Калі вяртаньне не дазволена, авіякампаніям прапанавана працягваць карыстацца самалётам да заканчэньня тэрміну лізінгавага кантракта, аплачваючы яго ў рублях.

Большая частка самалётаў расейскіх перавозчыкаў — замежнай вытворчасьці, у першую чаргу Boeing і Airbus. Больш за палову самалётаў, па дадзеных кансалтынгавай кампаніі Cirium, знаходзяцца ў лізінгу замежных уладальнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG