Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты знайшлі магчымыя месцы вытворчасьці ў Беларусі «зубоў цмока» для расейскага войска


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхары Гомля яшчэ ў сьнежні сталі заўважаць грузавікі, якія перавозяць супрацьтанкавыя жалезабэтонныя піраміды, паведамляў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». У суботу цягач з пірамідамі зноў бачылі ў Гомлі, фота апублікавала мясцовае незалежнае выданьне «Флагшток». Пазьней яго журналістам удалося высьветліць, дзе, падобна, вырабляюць гэтыя ўмацаваньні.

Жалезабэтонныя піраміды вышынёй 90-120 см, так званыя «зубы цмока», цяпер у вялікай колькасьці выкарыстоўваюць улады і войскі Расеі, каб стварыць лініі абароны паблізу мяжы з Украінай у Белгарадзкай вобласьці Расеі і на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги», умацаваньні ўжо больш за месяц вырабляе Гомельскі завод жалезабэтонных вырабаў і пастаўляе ў Расею. І гэта не адзінае такое прадпрыемства ў Беларусі.

Журналісты «Флагштока» праверылі сайты аб’яў і на расейскім «Авито» знайшлі разьмешчаную ў сьнежні абвестку ад прыватнай асобы, у якой прапаноўваліся да продажу бэтонныя тэтраэдры, вырабленыя ў Гомлі. Аўтар абʼявы ня даў назву вытворчасьці, але адзначыў, што там выпускаюць да 100 «зубоў цмока» за дзень.

«Флагшток» удакладняе, што пашукаў у адкрытых базах дадзеныя аб арганізацыях, зарэгістраваных па адрасе заводу, якія займаюцца бэтоннымі вырабамі. Знайшлася толькі адна — прыватная фірма «БетонСтройСнаб», але яна зь лістапада знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

Выданьне «Зеркало» атрымала інфармацыю пра тое, што вытворчасьцю «зубоў цмока» з канца 2022 году таксама займаецца ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання». Інфармацыя паступіла з адной крыніцы і пакуль што дадаткова не пацьверджаная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG