Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі спэцназ правёў вучэньні каля мяжы зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У чарнобыльскай зоне адчужэньня — прыкладна за восем кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю — прайшлі вучэньні ўкраінскіх падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня, паведамляе ўкраінскае агенцтва УНІАН.

Падчас трэніроўкі з баявой стральбой штурмавыя групы адпрацоўвалі сцэнар стрымліваньня расейскіх войскаў, якія прасоўваюцца з беларускай тэрыторыі. У манэўрах задзейнічалі цяжкую тэхніку, у тым ліку танкі і самаходную артылерыйскую батарэю.

Акрамя таго, у гатэлі «Палесьсе» гораду Прыпяць, непадалёк ад Чарнобыльскай АЭС, байцы трэніраваліся дзейнічаць ва ўмовах гарадзкой забудовы.

Украінскі вайсковы экспэрт Міхаіл Жырохаў 20 сьнежня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» сказаў, што апошнім часам зьявіліся маркеры, якія сьведчаць аб падрыхтоўцы новага ўварваньня з боку Беларусі. «Менавіта ўзмацненьне групоўкі, узмацненьне авіяцыйнага складніку, разгортваньне ў прымежных раёнах палявых шпіталёў і назапашваньне боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў адбываецца практычна ўвесь час».

21 студзеняу эфіры ўкраінскага тэлемарафону прадстаўнік прэсавай службы Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня (ГРУ) Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў сказаў, што пакуль пагрозы адкрытага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG