Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі экспэрт: Ёсьць маркеры, што рыхтуецца ўварваньне з боку Беларусі


Лукашэнка наведвае трэніровачны лягер расейскіх вайскоўцаў на беларускім палігоне Абуз-Лясноўскі, 6 студзеня 2023
Лукашэнка наведвае трэніровачны лягер расейскіх вайскоўцаў на беларускім палігоне Абуз-Лясноўскі, 6 студзеня 2023

Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» заявіў украінскі вайсковы экспэрт Міхаіл Жырохаў.

— На жаль, ёсьць некалькі маркераў, якія могуць азначаць, што рыхтуецца ўварваньне з боку Беларусі. Менавіта ўзмацненьне групоўкі, узмацненьне авіяцыйнага складніку, разгортваньне ў прымежных раёнах палявых шпіталёў і назапашваньне боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў адбываецца практычна ўвесь час.

— Гэта значыць з Беларусі яны могуць пайсьці на Кіеў?

— Там цяпер два напрамкі: валынскі і кіеўскі. Цалкам верагодна, што можа быць два ўдары: адзін адцягваючы, а другі будзе мець якія-небудзь стратэгічныя мэты ў выглядзе Ровенскай АЭС і пераразаньня камунікацыяў з заходнімі саюзьнікамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG