Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Давосе канчаткова вызначылася з геапалітычным выбарам. Тлумачаць віцэ-прэзыдэнты ABBA


Сьвятлана Ціханоўская ў Давосе
Сьвятлана Ціханоўская ў Давосе

Беларуская дэлегацыя ўпершыню за 30 год узяла ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Цяпер дэлегацыю ўзначаліла Сьвятлана Ціханоўская.

Пра ўдзел беларускай дэлегацыі ў найбуйнейшым эканамічным форуме сьвету ў эфіры каналу Свабода Premium расказваюць удзельнікі беларускай дэлегацыі: віцэ-прэзыдэнтка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Марына Гірын і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзыдэнт ABBA Алесь Аляхновіч.

У форуме бяруць удзел лідэры 52 дзяржаў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. Падчас першай у гісторыі Давосу дыскусіі, цалкам прысьвечанай Беларусі, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі заявіла:

«Беларусь — гэта частка Эўропы. І гэта тычыцца ня толькі геаграфіі. Мы падзяляем эўрапейскія каштоўнасьці. Мы — частка эўрапейскай гісторыі і частка эўрапейскага бачаньня. Я кажу і пра геапалітычнае, і пра эканамічнае бачаньне. Тут, у Давосе, я хацела б агучыць вам вельмі выразны сыгнал: Беларусь заўсёды будзе часткай вялізнай эўрапейскай эканомікі. Калі ў маёй краіне адбудуцца дэмакратычныя зьмены, краіны Эўрапейскай эканамічнай зоны будуць нашымі галоўнымі партнэрамі ў гандлі і інвэстыцыях».

Палітык нагадала, што Эўразьвяз гатовы даць пакет эканамічнай падтрымкі для запуску рэформаў у Беларусі. Эўракамісія ўжо гарантавала будучай дэмакратычнай Беларусі 3 мільярды эўра падтрымкі.

«Крытыка Ціханоўскай (наконт выразнай геапалітычнай пазыцыі. — РС) была беспадстаўнай. Калі яна ішла на выбары, то гэтае пытаньне не стаяла рубам. Асноўнай праграмай Ціханоўскай было спыненьне рэпрэсій, вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў. Яна тады аб’яднала шырокія масы беларусаў. Пасьля пачатку вайны не існуе сумневу, што будучыня Беларусі можа быць выключна ў сям’і свабодных эўрапейскіх народаў. Мы толькі тады будзем незалежнымі і свабоднымі, калі будзем інтэгравацца ў сусьветную эканоміку. Сьвятлана Ціханоўская адкрыта кажа, што месца Беларусі — у Эўропе, там, дзе нашыя суседзі».

Аляхновіч нагадаў, што залежнасьць беларускай эканомікі ад Расеі дасягнула сёньня вяршыні — 70% беларускіх тавараў экспартуецца ў Расею, і 70% дзяржаўнага доўгу таксама належыць Расеі.

«Калі Беларусь абярэ шлях на Захад, яна будзе добра разьвітай эканомікай. Прадстаўніца нашай арганізацыі тут сказала, што беларус паўсюль жыве добра, апрача Беларусі. Мы бачым, як беларусы, якія зьяжджаюць, хутка становяцца на ногі, вядуць бізнэс, працуюць у карпарацыях. Да беларусаў вельмі добрае стаўленьне як да сумленных людзей. Мы бачым вялікі патэнцыял у беларусах», — заявіла віцэ-прэзыдэнтка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Марына Гірын у інтэрвію Свабодзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG