Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 студзеня: 3 гады калёніі за відэа з расейскімі вайскоўцамі; у Берасьці затрымалі журналіста Гарбунова

абноўлена

Дзьмітры Гарбуноў
Дзьмітры Гарбуноў

Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі не спыняюцца.

Сужэнцаў пакаралі «хатняй хіміяй» за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Ленінскага раёну Менску 27 сьнежня сужэнцаў Дзьмітрыя і Натальлю Гаро абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак» (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядала судзьдзя Анастасія Ачалава, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Мужа і жонку Гаро затрымалі ў канцы кастрычніка 2022 году і да суду зьмясьцілі ў СІЗА № 1 Менску.

Па матэрыялах абвінавачаньня, кіраўнік курсаў ангельскай мовы English Pie Дзьмітры Гаро і ягоная жонка Натальля ў верасьні 2020 году ўзялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Менску на праспэктах Пераможцаў і Незалежнасьці.

Паведамляецца, што іх нібыта вылічылі па фатаздымках у інтэрнэце.

У судзе Дзьмітры прызнаў сваю віну, патлумачыў, што разам з жонкай, даведаўшыся з інтэрнэту пра мітынг, яны далучыліся да пратэстоўцаў, выходзілі на праезную частку дарогі. Якой-небудзь атрыбутыкі пратэставага характару пры сабе ня мелі, лёзунгаў не выкрыквалі.

Суд прызначыў Дзьмітрыю і Натальлі 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Сужэнцаў вызвалілі з-пад варты ў залі суду.

Мазыраніну прысудзілі 3 гады калёніі за перасылку відэа з расейскімі вайскоўцамі

Жыхара Мазыра Вадзіма Баранава абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці за тое, што ён зьняў відэа расейскай вайсковай тэхнікі падчас нападу Расеі на Ўкраіну з боку Беларусі і хацеў пераслаць некаторым тэлеграм-каналам.

Судзьдзя Руслан Царук пастанавіў пакараць Вадзіма 3 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

У судовым працэсе абвінавачаны прызнаў віну і патлумачыў, што зьняў відэа з вакна ўласнага дому і сапраўды пераслаў яго ў суполку. Пра тое, што яна прызнаная «экстрэмісцкай», Вадзім ня ведаў.

Мужчына таксама патлумачыў, што проста хацеў «паказаць людзям, колькі ў нас зьявілася вайсковай тэхнікі». Таксама хлопец адзначыў, што калі б ведаў, што здымаць тэхніку — злачынства, то ніколі б гэтага не рабіў.

У Берасьці затрымалі журналіста Дзьмітрыя Гарбунова

Праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Дзьмітры Гарбуноў зрабіў рэпост допісу, у якім зьмяшчаліся асабістыя дадзеныя супрацоўніка міліцыі.

Тэлеграм-канал выданьня «Новы час» прызнаны «экстрэмісцкім»

Адпаведнае рашэньне прынятае 17 студзеня судом Ленінскага раёну Менску, паведамляе «Вясна».

Таксама сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі тэлеграм-чаты «Молодечно. Центральный район», «Молодечно, 11й микрорайон», «Молодечно 1-4 районы 97%».

Палітвязень Яўген Чарвінскі выйшаў на волю

Як паведамляе «Вясна», ён адбыў за кратамі 832 дні, выйшаўшы на волю 4 студзеня. 22-гадовага Яўгена Чарвінскага абвінавацілі ў тым, што з 23 па 24 верасьня 2020 году ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на вуліцы Глебкі ў Менску, а ўцякаючы ад супрацоўнікаў АМАП, распыліў газавы пярцовы балёнчык (ч. 2 арт. 363 КК). Пацярпелы прапаршчык Сяргей Сяргееў атрымаў хімічны апёк абодвух вачэй. Сям’я перавяла яму 1 500 рублёў за маральную шкоду яшчэ да вынясеньня прысуду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG