З пачатку 2023 году мігранты больш за тысячу разоў спрабавалі нелегальна трапіць у ЭЗ зь Беларусі

На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота
На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

За мінулы дзень краіны Эўразьвязу не дазволілі нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю 92 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 43), піша BPN.

З пачатку 2023 году зафіксавана 1 019 спробаў незаконнага пранікненьня ў Эўразьвяз зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 634, Латвію — 253, Літву — 132).

  • 14 студзеня на літоўска-беларускім памежжы было зафіксавана 7 спробаў мігрантаў трапіць празь мяжу (днём раней — 14), паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
  • Учора таксама зафіксавана 16 спробаў нелегальнага пераходу празь беларуска-латвійскую мяжу (днём раней — ніводнай), паведамляе літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў зь Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі.
  • Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулы дзень з боку Беларусі польска-беларускую мяжу спрабавалі перасячы 69 замежнікаў (за дзень да гэтага — 29).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ пачаўся вясной 2021 году. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго, як Вільнюс прыняў рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні мігрантаў пераарыентаваліся на Польшчу, а потым на Латвію.

Да пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022 году міграцыйныя плыні істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.

Кіраўніцтва краін Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ называюць прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.

​
XS
SM
MD
LG