Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што Беларусь не саступіць сувэрэнітэту Расеі: «Проста няма неабходнасьці»

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка сабраў нараду з урадам, каб абмеркаваць 28 інтэграцыйных праграм з Расеяй. Каля 70 працэнтаў зь іх нібыта ўжо выкананыя.

Выкананьне інтэграцыйных праграм так званай саюзнай дзяржавы стала тэмай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 12 студзеня, паведаміла ягоная прэс-служба. Лукашэнка заявіў, што «прыкметных зрухаў, перш за ўсё ў сфэрах энэргетыкі, прамысловасьці, транспарту, Беларусь пакуль не адчула».

Разам з гэтым ён заявіў, што размовы аб страце сувэрэнітэту або нейкай яго часткі ня ідуць:

«Гаворкі пра тое, што Расея ці Беларусь адмаўляюцца ад свайго сувэрэнітэту, не ішло і на сёньняшні дзень не ідзе і ісьці ня можа. Проста няма неабходнасьці. Мы яшчэ ў тым фармаце, у якім супрацоўнічаем з Расеяй, ня выпрацаваліся», — заявіў Лукашэнка.

На нарадзе была ўнесеная прапанова аб ратыфікацыі дамовы аб агульных прынцыпах падаткаабкладаньня ва ўскосных падатках. Лукашэнка адзначыў, што ў сёлетняй рэдакцыі дамовы прадугледжваецца ў ліку іншага стварэньне наднацыянальнага падатковага камітэту.

«Пры гэтым размова не ідзе аб змесьце, аб страце нейкай часткі нашага сувэрэнітэту. Як вызначаліся падаткі і прымаліся законы раней у Беларусі, так яны і будуць прымацца», — заявіў Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG