Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны ўпершыню адправіць калядную службу ў галоўным храме Кіева-Пячорскай ляўры


Кіева-Пячорская ляўра. Архіўнае фота
Кіева-Пячорская ляўра. Архіўнае фота

Да 1 студзеня Кіева-Пячорскую ляўру і большую частку яе храмаў на правах бестэрміновай арэнды выкарыстоўвала Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.

Праваслаўная царква Ўкраіны (ПЦУ), незалежная ад Расейскай праваслаўнай царквы, атрымала дазвол уладаў на адпраўленьне першай богаслужбы ва Ўсьпенскім саборы Кіева-Пячорскай ляўры.

Да 1 студзеня Кіева-Пячэрскую лаўру і большую частку яе храмаў на правах бестэрміновай арэнды выкарыстоўвала Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату. Раней такія дамовы падпісваліся на пэўны тэрмін, але ў час прэзыдэнцтва Віктара Януковіча зьмянілі нарматыўную базу, якая дазволіла падпісваць дагаворы арэнды храмаў на неабмежаваны тэрмін.

У канцы 2022 году ўлады Ўкраіны адмовіліся ад падоўжаньня дамовы аб арэндзе. Калі гэта адбылося, ПЦУ зьвярнулася да ўладаў па магчымасьць правесьці службу ў галоўным храме Кіева-Пячорскай ляўры. Усе гістарычныя ляўры Ўкраіны знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Першую службу, а гэта будзе сьвяточная літургія з нагоды Раства Хрыстовага, адправіць кіраўнік ПЦУ, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Эпіфаній. Яна адбудзецца 7 студзеня.

У пачатку сьнежня 2022 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні ў дзеяньне рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, якім прадугледжана забарона дзейнасьці ва Ўкраіне афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў Расеі рэлігійных арганізацый.

Згодна з указам прэзыдэнта, урад цягам двух месяцаў мусіць распрацаваць і ўнесьці на разгляд у парлямэнт адпаведны законапраект.

Адзіная рэлігійная арганізацыя, якая мае сувязь з Расейскай праваслаўнай царквой, зьяўляецца Ўкраінская праваслаўная царква, якую ачольвае мітрапаліт Ануфрый. Сёлета ў траўні на зборах Сыноду гэтай царквы з статуту прыбралі згадку аб Маскоўскім патрыярхаце. Але ў грамадзтве яе па-ранейшаму называюць Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG