Два прагулачныя верталёты сутыкнуліся над аўстралійскім пляжам Голд-Кост, паведаміла выданьне Gold Cost Bulletin.
Рэпартэры зь месца паведамляюць пра гібель у катастрофе 4 чалавек. Яшчэ 13 спатрэбілася дапамога мэдыкаў, ступень іх траўмаў пакуль невядомая.
Па інфармацыі аўстралійскага выданьня, прычынай крушэньня верталётаў стаў няшчасны выпадак і няўзгодненасьць у дзеяньнях пілётаў. Адзін зь іх узьлятаў, другі ў гэты час ішоў на пасадку.