Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заявілі пра гатоўнасьць аднавіць пастаўкі газу ў Эўропу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу ў Эўропу праз газаправод «Ямал — Эўропа», заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму расейскаму агенцтву ТАСС віцэ-прэм'ер Расеі Аляксандар Новак.

«Эўрапейскі рынак застаецца актуальным, бо дэфіцыт газу захоўваецца, а ў нас ёсьць магчымасьці для аднаўленьня паставак. Да прыкладу, не прыцягнутым застаецца трубаправод „Ямал — Эўропа“, спынены з палітычных матываў», — цытуе Новака ТАСС.

Палітык дадаў, што расейскія ўлады абмяркоўваюць дадатковыя пастаўкі газу праз Турцыю «пасьля стварэньня там хаба».

«Цяпер ідзе актыўная работа з краінамі, якія прымуць удзел у рэалізацыі гэтага праекту, а таксама з спажыўцамі, якія маюць патрэбу ў расейскім газе», — сказаў Новак.

Між тым міністры энэргетыкі Эўразьвязу 19 сьнежня дасягнулі пагадненьня па ўстанаўленьні ліміту цэн на газ на ўзроўні 180 эўра за мэгават/гадзіну. У той жа час украінскія ўлады неаднаразова заклікалі Эўропу зусім адмовіцца ад расейскага паліва.

Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году Эўразьвяз прыняў дзевяць пакетаў санкцый у дачыненьні да РФ. Ніводзін зь іх не прадугледжвае эмбарга на газ. Пры гэтым Расея спыніла пастаўкі ў многія краіны ЭЗ, а некаторыя самі адмовіліся ад расейскага газу. ЗША і краіны Эўропы рэгулярна ўводзяць санкцыі, якія забараняюць ці абмяжоўваюць супрацоўніцтва з расейскімі кампаніямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG