Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў едзе да Пуціна, гэта будзе іх дзявятая сустрэча цягам году


Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка, Дзьмітры Рагозін на касмадроме «Ўсходні». Архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка, Дзьмітры Рагозін на касмадроме «Ўсходні». Архіўнае фота

24 сьнежня Аляксандар Лукашэнка накіруецца зь візытам у Расею.

На запрашэньне Пуціна ён наведае Зорны гарадок пад Масквой, цэнтар падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына, дзе цяпер праходзяць адбор кандыдаты на палёт у космас ад Беларусі. Пра гэта паведаміў блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого».

Пазьней ён возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбудзецца 26-27 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу.

Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у 2022 годзе восем разоў, зь іх толькі адна сустрэча была ў Менску (19 сьнежня).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG