Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ведаем, хто падштурхоўвае ў сьпіну суседзяў». Лукашэнка зноў загаварыў пра магчымую агрэсію супраць Беларусі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка сабраў нараду па выніках раптоўнай праверкі Ўзброеных сіл Беларусі.

Лукашэнка зноў бачыць патэнцыйную агрэсію з Захаду.

«Мы ня можам выключаць, што супраць нашай краіны можа быць разгорнута агрэсія. Прынамсі, такую гатоўнасьць з боку нашых суседзяў мы бачым. Ведаем, хто падштурхоўвае ў сьпіну гэтых самых суседзяў для таго, каб яны стваралі напружанасьць на нашых межах».

У сувязі з гэтым ён вырашыў правесьці праверку сіл неадкладнага рэагаваньня.

«Хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Ня мною прыдумана, і ня вамі таксама. Гэтым самым я хачу адказаць на рознага роду пагалоскі, якія зьяўляюцца ў нашым грамадзтве, асабліва ў інтэрнэце, наконт перамяшчэньня ўзброеных сіл Беларусі і сумеснага перамяшчэньня ўзброеных сіл Беларусі і Расеі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён сказаў, што ў Беларусі і Расеі паводле дамовы створана групоўка ўзброеных сіл для «сумеснага рэагаваньня на пагрозы саюзнай дзяржаве».

«Мы праводзілі і праводзім трэніроўкі. Цяпер яны з прычыны сытуацыі, якая склалася, і пагроз больш маштабныя. Таму мы на сваёй тэрыторыі праводзім вучэньні. Перамяшчаем туды, куды мы лічым патрэбным, і сумесную групоўку ўзброеных сіл, і свае ўзброеныя сілы. Кропка. Ніякай іншай задумы, ніякай кансьпіралёгіі».

Цяпер праверка завяршылася, Узброеныя сілы, Сілы спэцыяльных апэрацый, спэцпадразьдзяленьні знаходзяцца ў месцах пастаяннай дысьлякацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG