Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледчыкі праверылі фота Пуціна з «зоны спэцыяльнай ваеннай апэрацыі». Гэта быў Растоў


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Відэа наведваньня 16 сьнежня прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным «аб’яднанага штаба родаў войскаў, задзейнічаных у спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» здымалася ў штабе Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне.

Да такой высновы прыйшло выданьне «Агенство», калі супаставіла інтэрʼеры штаба на відэа з Пуціным і на фатаздымках з больш раньніх сходаў у гэтым памяшканьні.

Там жа ў пачатку лістапада здымалі міністра абароны Сяргея Шайгу, калі, паводле паведамленьня Мінабароны, ён «праінспэктаваў камандны пункт Абʼяднанай групоўкі расейскіх войскаў, якія выконваюць задачы «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» ва Ўкраіне.

Раней Крэмль паведаміў, што ўвесь дзень 16 сьнежня Пуцін правёў у абʼяднаным штабе родаў войск, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны. На фатаздымках і відэа разам з Пуціным відаць кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу, начальнік Генштаба Валерый Герасімаў і камандуючы абʼяднанай групоўкай войскаў у вайне з Украінай Сяргей Суравікін. Дзе менавіта прэзыдэнт сустракаўся з вайскоўцамі, Крэмль не паведаміў.

20 сьнежня дэпутат Дзярждумы ад «Единой России», генерал-лейтэнант у адстаўцы Андрэй Гурулёў заявіў у праграме Ўладзіміра Салаўёва «Полный контакт», што Пуцін «быў у зоне спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».

Прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў так пракамэнтаваў словы дэпутата «Российской газете»:

«Калі ён [Гурулёў] мае на ўвазе штаб, дзе ён [Пуцін] быў у пятніцу, то так». Іншых тлумачэньняў Пяскоў не даў. Пазьней «Российская газета» апублікавала навіну з камэнтаром Пяскова пад загалоўкам «У Крамлі пацьвердзілі паездку Пуціна ў зону СВА».

Гэтае паведамленьне зьявілася празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пабываў з візытам у горадзе Бахмут Данецкай вобласьці, за які некалькі месяцаў ідуць лютыя баі.

Адназначна вызначыць, дзе быў Пуцін, немагчыма. Звычайна, калі расейскія ўлады гавораць аб «зоне спэцапэрацыі» (так яны называюць вайну), маецца на ўвазе тэрыторыя Ўкраіны, выключаючы анэксаваны Крым.

Афіцыйна Пуцін яшчэ ні разу не наведваў зону баявых дзеяньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG