Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшлі блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў, а таксама паэт Мікола Папека


Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін, архіўнае фота
Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін, архіўнае фота

У красавіку 2021 году Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў абодвух блогераў трыма гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку палітык Анатоль Лябедзька:

Вядомы актывіст і відэаблогер зь Берасьця Аляксандар Кабанаў да арышту быў прэс-сакратаром выбарчага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.

У 2017 годзе Кабанаў арганізоўваў «Маршы недармаедаў» у Берасьці, змагаўся за адмену дэкрэту № 3. Далучыўся да праекту Сяргея Пятрухіна — ютуб-каналу «Народны рэпартэр». Абодва сталі ў першых шэрагах кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, супраць белаазёрскага заводу «БІТ-сплаў», які перапрацоўвае старыя акумулятары. Да блогераў сталі зьвяртацца жыхары гораду, якія не маглі даць рады праблемам у афіцыйных установах.

Пятрухіна ў 2018 годзе некалькі разоў арыштоўвалі, у 2019 годзе Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу — за паклёп на ўчастковага міліцыянта. Блогер віны не прызнаў і грамадзкай дзейнасьці не спыніў. 16 чэрвеня 2020 году Пятрухіна схапілі ў вёсцы Востраў пад Пухавічамі. Затрымліваць блогера прыехалі больш за 20 сілавікоў на 9 аўтамабілях.

Аляксандра Кабанава затрымалі 15 чэрвеня 2020 году, трымалі ў Берасьцейскім і Менскім СІЗА, судзілі ў Магілёве.

Падчас судовага працэсу Сяргей Пятрухін парэзаў сабе вены, пратэстуючы супраць антысанітарыі ў камэры магілёўскага ізалятару. За гэта яго адправілі ў карцар.

У красавіку 2021 году Кастрычніцкі суд Магілёва прызнаў блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу) ды ў зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў (артыкул 369 КК). Сяргей Пятрухін быў асуджаны яшчэ і за абразу судзьдзі Берасьцейскага абласнога суду Андрэя Лешчанкі (артыкул 391 КК).

Судзьдзя Вольга Краўчанка пакарала абодвух блогераў трыма гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

На волі пчаляр-паэт Мікола Папека

17 сьнежня таксама выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15 палітзьняволены пчаляр-паэт МікалайПапека з Пружанаў, паведамяе «Вясна». Ён цалкам адбыў тэрмін пакараньня.

З 13 верасьня 2021 году Папека адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21. Ён быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў». У пачатку красавіка Папеку ўзмацнілі пакараньне і перавялі яго ў калёнію на 8,5 месяцаў. Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG