Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатамі Ваймарскай прэміі за правы чалавека сталі беларуска і расіянка


Вольга Карач
Вольга Карач

Сёлета ляўрэатамі прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай уладамі нямецкага гораду Ваймару, сталі праваабаронцы з Расеі і Беларусі — Ірына Шчарбакова і Вольга Карач.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Прэмія будзе ўручана ў Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня. Яе грашовы памер складае 5000 эўра.

73-гадовая гісторык і германістка Ірына Шчарбакова — сузаснавальніца расейскай праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял», уганараванай сёлета Нобэлеўскай прэміяй міру разам з праваабаронцамі з Украіны і Алесем Бяляцкім зь Беларусі. 10 сьнежня яна будзе ў Осла на цырымоніі ўручэньня прэміі. Шчарбакова пакінула Расею пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Палітык, кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», праваабаронца, 43-гадовая ​Вольга Карач цяпер жыве ў Літве. Ваймарскую прэмію яна, як чакаецца, атрымае асабіста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG