Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Карач: Калі мы не заклікаем на вуліцы, то навошта ўвогуле кудысьці заклікаць?


Вольга Карач
Вольга Карач

Кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш Дом» Вольга Карач у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму байкот канстытуцыйнага рэфэрэндуму лепшы, чым удзел у ім, і расказвае, як яго можа выкарыстаць Крэмль для акупацыі Беларусі.

Цалкам інтэрвію глядзіце на відэа. Ніжэй прыводзім некаторыя выказваньні Вольгі Карач.

Чаму ідэя псаваць бюлетэні бессэнсоўная

  • Лукашэнка — нелегітымны прэзыдэнт, і ён ня мае права праводзіць рэфэрэндумы або выбары.
  • Мы просім палітыкаў на Захадзе не прызнаваць Лукашэнку прэзыдэнтам і прызнаць яго тэрарыстам. А пасьля заклікаем людзей прыходзіць на ягоны рэфэрэндум. Тут нешта ня так зь лёгікай.
  • Прапанова па рэфэрэндуме, якую агучылі Латушка і Ціханоўская, — гэта сказаць А і не сказаць Б. Калі мы мабілізуем людзей, то павінны сказаць, куды іх мабілізуем. Незразумела, што рабіць пасьля.
  • Пасьля жніўня 2020 году ня будзе ніякіх ананімных тэлеграм-каналаў, за якімі пойдуць людзі. Людзі чакаюць лідэраў. Калі ня будзе закліку ад лідэраў выходзіць на вуліцу, то ніхто ня пойдзе.
  • Усё гэта скончыцца яшчэ большым расчараваньнем і рэпрэсіямі.
  • Ісьці на рэфэрэндум ёсьць сэнс тады, калі пасьля заклікаць людзей выходзіць на пратэсты. Ці гатовыя Латушка і Ціханоўская ўзяць на сябе гэтую гістарычную ролю, каб заклікаць будаваць барыкады?

Чаму байкот лепшы

  • Байкот — гэта не сядзеньне на канапе, як многія думаюць. Больш слушна казаць пра блякаду рэфэрэндуму.
  • У стратэгіі зрыву рэфэрэндуму таксама ёсьць слабыя месцы, менавіта ў другой частцы. Бо незразумела, ці гатовае грамадзтва выходзіць на вуліцы.
  • Трэба прадумаць крокі, каб сарваць рэфэрэндум. Ён не павінен адбыцца.
  • Калі мы не заклікаем на вуліцы, то навошта ўвогуле кудысьці заклікаць?

Чаму рэфэрэндум небясьпечны

  • Мы павінны разглядаць гэты рэфэрэндум як частку акупацыі Беларусі Крамлём.
  • Пуцін бярэ пад кантроль беларускія вайсковыя сілы. Далей Крэмль возьме пад кантроль валюту і фінансы. Ідзе гібрыдная акупацыя Беларусі.
  • Рэфэрэндум вяртае Лукашэнку ўмоўную легітымнасьць. Гэта нешта кшталту рэбрэндынгу.
  • Крамлю важна, каб акупацыя прайшла ціха, каб беларускае грамадзтва пагадзілася.
  • Пасьля рэфэрэндуму Лукашэнка атрымае пэўнае права праводзіць новыя выбары. Ва ўмовах Беларусі яны прывядуць да таго, што там будуць прарасейскія сілы.
  • Нашая барацьба павінна трансфармавацца з барацьбы за правы чалавека ў барацьбу за незалежнасьць, якая ў сябе ўключае і правы чалавека, і права народу на свой шлях.
  • Нашыя стратэгічныя партнэры — ЭЗ і Ўкраіна.
  • Латушка і Ціханоўская бачаць Пуціна мэдыятарам усіх унутрыпалітычных працэсаў. Але немагчыма зьвяртацца да Пуціна і будаваць адносіны з Украінай. Ідзе палярызацыя. Трэба быць або тут, або там. Няма нічога паміж.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG