Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2023 году экскурсаводы, якіх судзілі паводле «палітычных» артыкулаў, ня змогуць працягваць працу


Стары замак у Горадні
Стары замак у Горадні

У Беларусі асоб з судзімасьцю паводле «пратэставых» і «палітычных» артыкулаў з наступнага году не дапусьцяць да атэстацыі, якая пацьвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Пастанову ўраду № 839 ад 7 сьнежня, ў якой вызначаныя гэтыя зьмены, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, заўважыла выданьньне Zerkalo.io.

Пастанова набывае моц 1 студзеня 2023 года. З гэтага часу да атэстацыі, якая дазваляе працаваць экскурсаводам ці гідам-перакладчыкам, ня будуць дапускаць людзей з судзімасьцю паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • 123 (Прапаганда вайны);
  • 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці);
  • 293 (Масавыя беспарадкі);
  • 341-1 (Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі);
  • 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • 357 (Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
  • 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь);
  • 367 (Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
  • 368 (Зьнявага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
  • 369 (Зьнявага прадстаўніка ўлады);
  • 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • 369-3 (Публічныя заклікі да арганізацыі або правядзеньня незаконных сходаў, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі або пікетаваньня або ўцягваньня асоб у ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах);
  • 370 (Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў).

Раней паводле артыкулу 342 КК за ўдзел у пратэстах у Менску судзілі экскурсавода і краязнаўцу Ігара Хмару. У выніку яго пакаралі «хатняй хіміяй» на 2,5 года.

Акрамя таго, ёсьць цэлы пералік артыкулаў КаАП, за выраку паводле якіх таксама не дапусьцяць да работы экскурсаводам або гідам-перакладчыкам:

  • 19.08 (Распаўсюджваньне твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці);
  • 19.10 (Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі);
  • 19.11 (Распаўсюджваньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць);
  • 24.22 (Распаўсюджваньне сродкамі масавай інфармацыі загадзя лжывых зьвестак, якія ганьбяць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
  • 24.23 (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Ва ўсіх гэтых выпадках ужо выдадзеныя раней пасьведчаньні аб атэстацыі будуць анулявацца.

Пастанова № 582 «Аб экскурсійным абслугоўваньні» аб правядзеньні атэстацыі для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў была прынята ў верасьні. Згодна зь ёй, для арганізацыі і правядзеньня атэстацыі, прыпыненьня тэрміну дзеяньня пасьведчаньня або ануляваньня пасьведчаньня па кожным выпадку будзе стварацца атэстацыйная камісія.

Каб прайсьці атэстацыю, трэба пастаянна пражываць у Беларусі, мець поўную вышэйшую, сярэднюю спэцыяльную адукацыю або няпоўную вышэйшую (ня менш за тры курсы бакалаўрыяту). Атэстацыя будзе праходзіць у форме іспыту і складацца з дзьвюх частак: кампутарнага тэставаньня і вуснай гутаркі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG