Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсёй Украіне пасьля ракетнага абстрэлу будуць аварыйныя адключэньні электрычнасьці пры моцных маразах


Жыхарка Барадзянкі, 4 сьнежня 2022 г.
Жыхарка Барадзянкі, 4 сьнежня 2022 г.

Расея 5 сьнежня нанесла ракетны ўдар адразу па некалькіх украінскіх рэгіёнах. Камандаваньне Паветраных сілаў арміі Ўкраіны паведаміла, што расейскае войска выпусьціла 70 ракет. Сьцьвярджаецца, што зьбілі 60.

Паведамлялі пра выбухі ў Запарожжы, Адэсе, Херсоне, Харкаве, у Кіеўскай, Віньніцкай, Жытомірскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Львоўскай, Цярнопальскай і Чаркаскай вобласьцях.

У Запароскай вобласьці ў выніку абстрэлу два чалавекі загінулі, паведаміў кіраўнік мясцовай абласной вайсковай адміністрацыі. Трое атрымалі раненьні, сярод іх двухгадовае дзіця. Паведамляецца аб пашкоджаньні жылых дамоў і аб’ектаў энэргетычнай інфраструктуры.

Без электрычнасьці ўся Мікалаеўская вобласьць. Электразабесьпячэньне перапыненае ў частцы Крывога Рогу, там адключаныя кацельні і помпавыя станцыі, якія падаюць ваду, піша УНІАН. У Адэсе часткова зьнікла сьвятло і абясточаныя ўсе помпавыя станцыі і рэзэрвовыя лініі. У Жытоміры месцамі перабоі са сьвятлом.

Расея заяўляе, што пацэліла ў 17 намечаных абʼектаў. Сьцьвярджаецца, што ўдары мелі ваеннае значэньне і парушылі перакідваньне вайсковых рэзэрваў і ўзбраеньняў чыгункай.

  • Пасьля прызначэньня адзінага камандучага групоўкай войскаў Расеі ва Ўкраіне Масква нанесла некалькі канцэнтраваных удараў па ўкраінскай энэргетычнай інфраструктуры.
  • Кіеў і многія заходнія краіны заяўляюць, што атакі накіраваныя супраць цывільнага насельніцтва, што забаронена міжнародным правам і расцэньваецца як ваеннае злачынства. Крэмль гэта адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG