Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад плянуе павысіць стаўкі консульскага збору для беларусаў за мяжой


Пашпарт. Ілюстрацыйнае фота
Пашпарт. Ілюстрацыйнае фота

Тарыфы на аплату консульскіх паслуг могуць вырасьці ў сярэднім у два разы.

Пра магчымыя новаўвядзеньні паведамляе Zerkalo.io з спасылкай на праект зьмен у Падатковы кодэкс. У хуткім часе паслугі, якія беларусы могуць атрымаць за мяжой у дыппрадстаўніцтвах, могуць падаражэць.

Напрыклад, стаўку за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Беларусі хочуць падняць з 250 эўра да 400.

За выдачу або абмен пашпарта беларусу, які пастаянна пражывае за мяжой, цяпер трэба заплаціць 40 эўра, аднак чыноўнікі маюць намер падняць гэтую стаўку да 50 эўра. Калі размова ідзе аб абмене пашпарта праз дыппрадстаўніцтва грамадзяніну, які пражывае ў Беларусі, то стаўку хочуць пакінуць на ранейшым узроўні — 100 эўра (тут магчыма маецца на ўвазе людзі, якія пражываюць за мяжой без ПМЖ, напрыклад, па нацыянальнай візе).

Плату за рэгістрацыю шлюбу, уключаючы выдачу пасьведчаньня, плянуюць падвысіць да 100 эўра, а скасаваньня — 200 эўра. Цяпер за гэтыя паслугі трэба заплаціць па 50 эўра.

Улады таксама прыкметна хочуць падняць стаўку за рэгістрацыю зьмены прозьвішча, уласнага імя і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасьведчаньня — да 200 эўра. Цяпер — 70 эўра.

За прастаўленьне апастылю на афіцыйным дакумэнце ў дыпляматычных прадстаўніцтвах і консульствах хочуць спаганяць 50 эўра замест сёлетніх 35.

Варта адзначыць, што зьмены яшчэ не прынятыя. Пры гэтым зацьверджаны канчатковы варыянт правак у Падатковы кодэкс могуць адрозьнівацца ад папярэдніх вэрсій правак у гэты дакумэнт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG