Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні арыштавалі кіраўніка прадстаўніцтва швайцарскай фармацэўтычнай кампаніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Горадні ў выніку праверкі завяла крымінальную справу супраць прадстаўніцтва швайцарскай фармацэўтычнай кампаніі Alpen Pharma ў Беларусі, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

«Згодна з матэрыяламі справы, 31-гадовая падазраваная цягам 2 гадоў сыстэматычна давала ад імя прадстаўніцтва „Alpen Pharma AG“ незаконныя грашовыя ўзнагароды мэдычным работнікам установаў аховы здароўя рэгіёну за прасоўваньне гамэапатычных і лекавых прэпаратаў, якія вырабляюцца кампаніяй», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры, які цытуе «Зеркало». Сьцьвярджаецца, што перадача незаконных узнагародаў для мэдыкаў была наладжаная па ўсёй краіне.

Паведамляюць, што падазраванымі ў справе прызналі 12 прадстаўнікоў кампаніі ў вобласьцях і Менску. Кіраўніка прадстаўніцтва ўзялі пад варту.

Швайцарская Alpen Pharma займаецца вытворчасьцю, прасоўваньнем і дыстрыбуцыяй лекавых сродкаў, арганізацыяй і правядзеньнем клінічных выпрабаваньняў прэпаратаў ды іх рэгістрацыяй. У Беларусі кампанія дзейнічае з 2009 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG