Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Літвы ўскладніла парадак легалізацыі іншаземцаў. Зьмены могуць закрануць і грамадзян Беларусі


Літоўскі памежны пункт пропуску на мяжы зь Беларусьсю. 2022
Літоўскі памежны пункт пропуску на мяжы зь Беларусьсю. 2022

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце зацьвердзіла папраўкі да загадаў, якія мяняюць парадак выдачы дакумэнтаў на легалізацыю іншаземцам.

«Узмацняючы жорсткасьць прававога рэгуляваньня працэдур праверкі іміграцыі і грамадзянства, мы павінны абараніць дзяржаву ад асоб, якія могуць несьці пагрозу нацыянальнай бясьпецы», — цытуе чыноўніцу прэс-служба МУС.

Так, ад асобных катэгорый іншаземцаў, якія зьвяртаюцца па візу, дазвол на жыхарства ў Літве або карту ДНЖ для чальца сям’і грамадзяніна Эўразьвязу, будуць патрабаваць дадатковыя дакумэнты або інфармацыю.

«Непадача запрошанай інфармацыі або падача лжывых зьвестак дапаможа Дэпартамэнту міграцыі больш эфэктыўна ацэньваць рызыку незаконнай міграцыі і прымаць рашэньні аб выдачы або ануляваньні дакумэнтаў», — падкрэсьлілі ў ведамстве.


МУС пры садзейнічаньні іншых дзяржустаноў і органаў будзе «ўзмацняць кантроль за знаходжаньнем і жыцьцём іншаземцаў» у Літве.

Білатайце даручыла Дэпартамэнту міграцыі «праверыць наяўнасьць у Літве іншаземцаў, якія прыбылі зь Беларусі, асабліва грамадзян Расейскай Фэдэрацыі (у тым ліку якія маюць двайное грамадзянства), паводле схемы рэлякацыі бізнэсу».

Дэпартамэнту таксама загадалі «надаць асаблівую ўвагу працэдурам страты грамадзянства Літоўскай Рэспублікі ў выпадках, калі грамадзянін Літвы набывае грамадзянства Беларусі ці Расеі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG