Мясцовае выданьне «Мост» паведамляе, што ў складзе цягніка таксама ёсьць паштовы вагон, які прывёз лісты і пасылкі ў Херсон.
Вагоны «Цягніка да Перамогі» расьпісалі ўкраінскія мастакі пры сумесным удзеле «Укрзалізниці» і ініцыятывы UNITED 24.
Напярэдадні чыгуначны вакзал у Херсоне падключылі да электрычнасьці і водазабесьпячэньня.
Чыгуначныя зносіны з Херсонам аднавілі праз тыдзень пасьля вызваленьня горада. Рух цягнікоў з Херсона спыніўся 24 лютага, калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне РФ ва Ўкраіну. Падчас акупацыі горада не было ні рэйсаў паводле графіку, ні эвакуацыйных цягнікоў зь іншых рэгіёнаў, дзе працягваліся актыўныя баявыя дзеяньні.
11 лістапада Ўзброеныя сілы Ўкраіны ўвайшлі ў Херсон пасьля 8-месячнай расейскай акупацыі. Жыхары горада цёпла віталі ўкраінскіх вайскоўцаў. 14 лістапада ў горад прыехаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.