Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За спробу далучыцца да палку Каліноўскага гамельчуку далі чатыры гады і адзін месяц калёніі


Аляксандар Айнутдзінаў
Аляксандар Айнутдзінаў

Гомельскі абласны суд вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтру Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палку імя Кастуся Каліноўскага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Акрамя таго, яго вінавацілі ў кіраваньні матацыклам без правоў. Айнутдзінава асудзілі на чатыры гады і адзін месяц калёніі. Судовы працэс вёў судзьдзя Вячаслаў Калюка.

Паводле матэрыялаў сьледзтва, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю аб тым, як далучыцца да фармаваньня, якое ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны. Пасьля гэтага ён нібыта спрабаваў употай перайсьці беларуска-ўкраінскую мяжу, аднак быў затрыманы беларускімі памежнікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG