Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі трох непаўналетніх, назваўшы іх «удзельнікамі экстрэмісцкага фармаваньня»


Сілавікі
Сілавікі

МУС Беларусі абвясьціла аб затрыманьні 5 «адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі», ва ўзросьце ад 16 да 26 гадоў.

У паведамленьні МУС заяўляе, што фігуранты, трое зь якіх непаўналетнія, пачынаючы з 2020 году, адміністравалі чатыры Tik-Tok акаўнты і два Telegram-каналы. Затрыманыя таксама нібыта абʼядналіся ў Telegram-групе, якая ў пачатку лістапада прызнаная экстрэмісцкім фармаваньнем.

Выданне Reform.by мяркуе, што можа ісьціся пра «СБНШ (Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта)» ці «Biełaruski_Partyzan».

«Адзін з падазраваных, 17-гадовы жыхар Касьцюковічаў, быў суджаны за апаганеньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці. Найстарэйшы з затрыманых, 26-гадовы нацыяналіст з Смаргоні, суджаны за крадзеж і згон аўтамабіля. А 18-гадовы жыхар Буда-Кашалёва зьбіраўся адправіцца ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяньнях», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Сьледчыя завялі крымінальную справу за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG