Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія агенцыі паведамілі пра шпіталізацыю Лаўрова на Балі. МЗС Расеі гэта адмаўляе


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Папярэднія паведамленьні гавораць аб тым, што ў Лаўрова праблемы з сэрцам.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў пасьля прыбыцьця на востраў Балі ў Інданэзіі трапіў у лякарню. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press з спасылкай на трох урадавых чыноўнікаў Інданэзіі.

На саміце G20 Лаўроў меў кіраваць расейскай дэлегацыяй, бо ў Крамлі заявілі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «вельмі заняты», каб прыняць удзел у саміце.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава зьняпраўдзіла інфармацыю пра шпіталізацыю, заявіўшы, што разам з Лаўровым чытала стужку навін і была зьдзіўленая. Яна назвала навіну «найвышэйшым пілятажам фэйкаў».

Губэрнатар Балі паведаміў Reuters, што Лаўроў, прыбыўшы на востраў, сапраўды наведваў бальніцу Сангла для «праверкі». Цяпер ён адчувае сябе добра і ў шпіталізацыі ня мае патрэбы.

«Ён быў у добрым здароўі і пасьля агляду адразу зьехаў», – сказаў ён журналістам.

У ліпені на канфэрэнцыі кіраўнікоў МЗС G20 на Балі Лаўроў апынуўся ў ізаляцыі і пакінуў сустрэчу раней за тэрмін. У красавіку падчас выступу расейскіх прадстаўнікоў паседжаньне G20 пакінулі міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў шэрагу заходніх краін. Многія з тых, хто ўдзельнічаў у сустрэчы дыстанцыйна, выключылі відэакамэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG