«Колькасьць украінскіх сьцягоў, якія вяртаюцца на законнае месца ў рамках абарончай апэрацыі, якая працягваецца, ужо дзясяткі. Вызвалены 41 населены пункт. Дзякуй усім нашым героям, якія ажыццяўляюць гэтае прасоўваньне... Але калі мы радуемся, мы ўсе павінны памятаць зараз і заўсёды, што значыць гэты рух: што кожны крок нашых сілаў абароны — гэта жыцьці нашых салдат. Жыцьці, аддадзеныя за свабоду ўкраінцаў. Усё, што цяпер адбываецца, дасягнута месяцамі жорсткай барацьбы. Гэта дасягнута мужнасьцю, болем і стратамі. Гэта ня вораг сыходзіць — гэта ўкраінцы дарагой цаной гоняць акупантаў. Як і на ўсходзе нашай краіны — у Харкаўскай вобласьці. Як і раней на поўначы — Кіеўшчына, Сумшчына, Чарнігаўшчына. Цяпер — Мікалаеўская вобласьць, Херсонская вобласьць», — сказаў Зяленскі.
Ён адзначыў, што расейскія войскі пакінулі пасьля адступленьня тысячы мін і боепрыпасаў, і сказаў пра маштабнае мінаваньне ў Херсоне.