Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея створаць сумесную спадарожнікавую групоўку


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка абвясьціў у пятніцу, што Беларусь і Расея пачынаюць стварэньне сумеснай спадарожнікавай групоўкі. Па словах Лукашэнкі, яна зможа выкарыстоўвацца ня толькі ў вайсковых мэтах.

Лукашэнка назваў супрацоўніцтва з Расеяй у галіне касьмічных тэхналёгій «калясальным крокам». Ён згадаў аб спадарожніках, якія здольныя «з вышыні 500–600 кілямэтраў праглядаць абʼект 35 сантымэтраў». Таксама Лукашэнка сказаў, што найбліжэйшым часам на арбіту адправіцца беларускі касманаўт.

Пасьля пачатку ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Эўразьвяз, ЗША і іншыя краіны сьвету наклалі жорсткія санкцыі як на Расею, так і на Беларусь у якасьці яе саюзьніка. Санкцыі закранулі і касьмічную галіну. Краіны Захаду адмовіліся ад супрацоўніцтва з Расеяй у рамках праектаў, якія ўжо дзейнічаюць, і ад распрацоўкі новых.

Краіны Захаду не прызналі Аляксандра Лукашэнку легітымна абраным у жніўні 2020 году на новы, шосты тэрмін прэзыдэнтам Беларусі. Супраць яго і ягонага атачэньня ўведзена некалькі пакетаў санкцый за жорсткае здушэньне антыўрадавых выступаў, парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыю вынікаў выбараў. Сам Лукашэнка гэта абвяргае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG