Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску і Гомлі прайшлі суды за адхіленьне ад прызыву на вайсковую службу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі і Менску прайшлі суды над прызыўнікамі за адхіленьне ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

У Менску асудзілі 18-гадовага прызыўніка, які зь лютага 4 месяцы ўхіляўся ад службы

Суд Партызанскага раёну Менску 27 кастрычніка разгледзеў крымінальную справу супраць 18-гадовага маладзёна, яго абвінавачвалі ва ўхіленьні ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу (ч. 1 арт. 432 Крымінальнага кодэксу).

Як паведамляе прэс-служба суда, 18-гадовы Я. у пэрыяд з 1 лютага па 31 траўня 2022 году «злосна ўхіляўся ад мерапрыемстваў па прызыве на воінскую службу да канца прызыву, у прыватнасьці два разы без уважлівых прычын не зьявіўся да месца правядзеньня мерапрыемстваў па прызыве». Пры гэтым, як сьцьвярджаецца, яго папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці за ўхіленьне ад прызыву.

Малады чалавек на судзе цалкам прызнаў сваю віну. Сказаў, што «легкадумна паставіўся да праходжаньня мерапрыемстваў па прызыве» і на дадатковае мэдыцынскае абсьледаваньне не зьявіўся без уважлівых прычын.

Суд палічыў раскаяньне хлапца «зьмякчальнай акалічнасьцю» і ў выніку прысудзіў яму штраф у 3200 рублёў (100 базавых велічынь). Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

У Гомлі прайшоў паказальны суд над прызыўніком, яму прысудзілі месяц арышту

Суд Цэнтральнага раёну Гомля правёў паказальнае паседжаньне ў гомельскім ваенкамаце і прызначыў месяц арышту 21-гадоваму мясцоваму жыхару Ўладзіславу, якога прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад службы (арт. 435 КК), паведамляе гомельскае выданьне«Белка». Па інфармацыі выданьня, на судзе прысутнічалі іншыя прызыўнікі.

У траўні абвінавачаны атрымаў дзьве позвы, але на мэдкамісію і ў ваенкамат не зьявіўся, піша «Белка». На судзе ён расказаў, што страціў пашпарт з позвамі, вырашыў, што бязь іх прыходзіць не павінен, і зьявіўся ў ваенкамат на наступны дзень пасьля заканчэньня прызыву.

На судзе Ўладзіслаў цалкам прызнаў сваю віну, а на пытаньне аб жаданьні служыць у войску адказаў: «Не, служыць не хачу. Але ў будучыні абяцаю не ўхіляцца ад мерапрыемстваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG