Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На матчы Лігі чэмпіёнаў вывесілі банэр у падтрымку беларускага журналіста-палітвязьня Андрэя Аляксандрава. ФОТА


Андрэй Аляксандраў з шалікам любімага клюбу на матчы ў Мюнхэне
Андрэй Аляксандраў з шалікам любімага клюбу на матчы ў Мюнхэне

Аляксандраў адбывае 14-гадовы турэмны тэрмін у беларускай турме.

На матчы Лігі чэмпіёнаў зь нідэрляндзкім «Аяксам» прыхільнікі ангельскага «Лівэрпуля» вывесілі банэр з фатаздымкам палітзьняволенага Андрэя Аляксандрава.

Палітзьняволены беларускі журналіст — заўзятар гэтага вядомага ангельскага клюбу. У турме ён кожны дзень сьпявае яго гімн You’ll Never Walk Alone, каб падняць сабе настрой і нават пераклаў яго на беларускую мову.

Аляксандрава ў Беларусі прысудзілі да 14 гадоў калёніі. Спачатку яго і яго жонку Ірыну Злобіну вінавацілі ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Потым прад’явілі абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве. Аляксандраў і Злобіна аплочвалі штрафы ўдзельнікаў пратэстаў. Затым, ужо за кратамі, яны ўзялі шлюб.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG