Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Наступствы ракетнага нападу Расеі на горад Дніпро, 25 кастрычніка
26 кастрычніка ва Ўкраіне ў выніку расейскіх абстрэлаў загінулі 5 і атрымалі раненьні 11 мірных грамадзян.
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за апошні дзень Расея нанесла 4 ракетныя і 18 авіяцыйных удараў па населеных пунктах Данецкай, Луганскай, Запароскай, Днепрапятроўскай і Мікалаеўскай абласьцей.
Адначасова расейскія войскі ажыцьцявілі 56 абстрэлаў з рэактыўных сыстэм залпавага агню.
Толькі на паўднёвабужанскім кірунку (Мікалаеўская і Днепрапятроўская вобласьці) ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі 20 населеных пунктаў.
Камандаваньне Паветраных сіл Украіны заявіла, што цягам толькі дзьвюх гадзін (з 22:00 да 24:00) 26 кастрычніка расейцы запусьцілі на тэрыторыю Ўкраіны больш як 20 дронаў «Shahed-136», 17 зь якіх было зьнішчана: 15 у Адэскай вобласьці, тры ў Мікалаеўскай і адзін — у Віньніцкай вобласьці.
Дзяржаўная служба Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацый паведаміла, што цягам 26 кастрычніка падразьдзяленьні ратавальнікаў і пажарных зрабілі 198 выездаў на ліквідацыю наступстваў абстрэлаў населеных пунктаў і аб’ектаў інфраструктуры.
Офіс Генэральнай пракуратуры паведаміў, што з пачатку вайсковага ўварваньня Расея зьдзейсьніла 85 атак на аб’екты электраэнэргетыкі, у тым ліку 51 толькі ў кастрычніку. Найбольш пацярпелі Днепрапятроўская вобласьць (8 удараў), Львоўская (6), Віньніцкая (5), Сумская (4), Харкаўская (4) і Кіеў (4).
Як украінцы рыхтуюцца да суровай зімы, нягледзячы на расейскія абстрэлы і разбураную інфраструктуру. ФОТА
1/13Жыхарка Каўшараўкі Харкаўскай вобласьці грэе свайго сабаку, 16 кастрычніка 2022
Калі тэмпэратура апускаецца ніжэй за нуль, жыхарам усходняй Украіны, якія не здолелі пазьбегнуць жорсткіх баёў, рэгулярных абстрэлаў і месяцаў расейскай акупацыі, трэба рыхтавацца да суровай зімы і наступу халадоў.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/13Ірына Панчанка забірае рондаль зь ежай з самаробнай печы, побач з 9-гадовым унукам Арцёмам. «Холадна і выбухі», — распавядае Арцём, дапамагаючы бабулі гатаваць ежу ў двары іх жылога дома ў Каўшараўцы.
Жыхары Каўшараўкі тры тыдні жывуць бяз газу, вады і сьвятла праз расейскія ракетныя ўдары, якія адрэзалі горад ад камунікацый.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/13Арцём есьць у кватэры, дзе жыве з бабуляй. «Вельмі холадна. Я сплю ў кватэры ў вопратцы», — кажа Арцём.
Для Арцёма і ягонай бабулі ежа на вуліцы — адзіны спосаб выжыць. Ірына кажа, што яны з унукам начуюць у закінутай кватэры побач, бо ў іхняй кватэры падчас расейскіх абстрэлаў выбітыя ўсе шыбы.
«Пасьля першай выбуховай хвалі вылецела адно акно, два былі пашкоджаныя. Пасьля другога выбуху вылецелі астатнія вокны, — кажа Ірына. — Тут вельмі холадна. Цяжка гатаваць ежу, бегаць паміж кватэрай і кухняй на вуліцы. Мне баляць ногі».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/13У суседняй вёсцы Кірылаўка Віктар Паляніца складвае ў двары свайго дома нядаўна сьпілаваныя калоды. 37-гадовы Віктар кажа, што дроваў нарыхтаваў на ўсю зіму. Ён плянуе зімаваць каля печы ў гаспадарчай пабудове, бо ў ягонай хаце ад абстрэлаў выбітыя ўсе вокны.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/13«Гэта нязручна. Шмат часу трацім на нарыхтоўку дроваў. Вы бачыце, у якой сытуацыі мы жывем», — кажа Віктар.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/1347-гадовы Антон Сеўрукоў на вогнішчы ў самаробнай печы падсмажвае сваёй маці хлеб і грэе чайнік вады.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/13«Сьвятла, вады і газу няма. Мы мерзьнем. — кажа Антон. — Гатую маме гарбату на вогнішчы, але яна п’е вельмі мала, каб ненадоўга сагрэцца».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/13У цёмнай і цеснай кватэры маці Антона (зьлева) сядзіць на канапе пад коўдрай, побач з талеркай сапсаванай ежы. Зоя Сеўрукова расказвае, што ўжо сем гадоў прыкавана да ложка і большую частку часу праводзіць сядзячы, раскладваючы пасьянс старой калодай карт. «Цяпер вельмі холадна. Калі б не сын, я б даўно замерзла».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/13Сеўрукоў кажа, што папрасіў сябра з Харкава купіць яму электраабагравальнік на выпадак, калі электразабесьпячэньне адновіцца: «Спадзяюся, што хутка ў нас будзе электрычнасьць, каб неяк перажыць гэтую зіму».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/13Жыхар Каўшараўкі праходзіць міма расейскай ракеты, якая захрасла на ходніку.
Віктар Паляніца кажа, што не чакае дапамогі ад дзяржавы і не чакае, што блізкім часам ацяпленьне адновяць, але зімой гатовы даглядаць сябе сам. «Маю рукі і ногі, не баюся зьмерзнуць, бо дровы знайду, печку растаплю»
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/13Жыхары Каўшараўкі носяць бутлі з вадой, напоўненыя зь мясцовага калодзежа.
Улады Ўкраіны заклікалі жыхароў эвакуавацца і папярэдзілі, што газа- і водазабесьпячэньне ў многіх раёнах, хутчэй за ўсё, ня будзе адноўлена да зімы
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
12/13У Кірылаўцы мясцовыя жыхары сьпілоўваюць дрэва на дровы.
Многія людзі жывуць у дамах, якія пацярпелі ад расейскіх абстрэлаў. У некаторых разбураны дах і выбітыя вокны, што абцяжарвае абарону ад непагадзі і холаду.
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
13/13Прэзыдэнтка Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен 19 кастрычніка заявіла, што расейскія ракетныя і бесьпілётныя ўдары па электрастанцыях і іншай грамадзянскай інфраструктуры зьяўляюцца «актамі чыстага тэрарызму», якія можна прыраўняць да ваенных злачынстваў.
Яна адзначыла, што атакі на інфраструктуру маюць «ясную мэту» пакінуць мірнае насельніцтва без ацяпленьня, вады і электрычнасьці да надыходу зімы. «Гэта акты чыстага тэрарызму, і мы павінны іх так называць».
З 10 кастрычніка расейскія войскі актывізавалі атакі на аб'екты крытычнай інфраструктуры па ўсёй Украіне. У выніку нападаў загінулі дзясяткі людзей і разбурана каля траціны ўкраінскіх электрастанцый, паведамляюць украінскія ўлады.
А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнзьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.