Расея зьменшыла інтэнсіўнасьць ракетных абстрэлаў па Ўкраіне, але павялічыла колькасьць авіяўдараў у прыфрантавой зоне

Рэшткі расейскіх залпавых сыстэм пасьля асбтрэлаў Украіны
Рэшткі расейскіх залпавых сыстэм пасьля асбтрэлаў Украіны

Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за мінулы дзень расейскія войскі нанесьлі 5 ракетных і 30 авіяцыйных удараў, а таксама зрабілі звыш 100 абстрэлаў ня менш як 40 населеных пунктаў Украіны.

«Ад варожых удараў пацярпела больш як 40 населеных пунктаў, у тым ліку горад Дніпро і Днепрапятроўскай вобласьць, Прыкалотнае на Харкаўшчыне і Вялікая Аляксандраўка Херсонскай вобласьці», — паведаміў сьпікер украінскага Генштабу Аляксандар Штупун.

Расейцы не спыняюць атак на Мікалаеўскую, Запароскую, Луганскую, Данецкую вобласьці.

У выніку расейскіх атак ва Ўкраіне за адзін дзень загінулі 11 грамадзян
Паводле ўладаў, у выніку начнога абстрэлу Дніпра загінулі двое грамадзян, у тым ліку цяжарная жанчына, яшчэ чацьвёра мірных жыхароў атрымалі раненьні — трое зь іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

За адзін дзень ва Ўкраіне загінулі 11 грамадзян і 14 атрымалі раненьні.
Офіс генэральнага пракурора паведаміў, што з пачатку Расеяй поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне загінулі 430 дзяцей і яшчэ 822 атрымалі раненьні рознай цяжкасьці.

Наступствы ракетнай атакі на горад Дніпро, 25 кастрычніка 2022
Наступствы ракетнай атакі на горад Дніпро, 25 кастрычніка 2022

​
XS
SM
MD
LG