Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр рэжысэр і журналіст Леанід Канфер, ураджэнец Менску


Леанід Канфер
Леанід Канфер

Леанід Канфер памёр раніцай 22 кастрычніка ў Нямеччыне, куды паехаў з Украіны разам са сваёй жонкай Сьвятланай пасьля пачатку вайны.

Пра сьмерць Леаніда Канфера паведаміла ягоная жонка Сьвятлана Канфер.

«Ты мая роднасная душа я ня ведаю, як жыць без цябе. Ня мае сэнсу. Ляці, мой дарагі, я люблю цябе і пастараюся пахаваць побач з бацькам, у родным Ізраілі, які ты так і не пасьпеў мне паказаць...» — напісала Сьвятлана ў Фэйсбуку.

У 2018 годзе Леаніду паставілі анкалягічны дыягназ — пухліна галаўнога мозгу — і правялі апэрацыю ў Ізраілі, ён працягваў змагацца з хваробай.

Леанід Канфер — журналіст, рэдактар, рэжысэр-дакумэнталіст. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта і супрацоўнічаў зь некалькімі выданьнямі, у тым ліку «Знамя Юности» і «Белорусская газета». У 1990-я працаваў у Беларусі як спэцыяльны карэспандэнт расейскіх тэлеканалаў НТВ, ТВ-6 і ТВЦ. Пазьней працаваў на розных тэлеканалах Расеі, Ізраілю, Нямеччыны, Украіны.

Двойчы Ляўрэат прэміі ТЭФІ Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно ў Нью-Ёрку ў намінацыях «Спэцыяльны рэпартаж» і «Спэцыяльны рэпарцёр» за фільмы пра Чачню.

У якасьці рэжысэра працаваў у зоне баявых дзеяньняў у Аўганістане ў 2001-м, у Чачні, Паўднёвай Асэтыі.

У 2007 годзе быў прызначаны дарадцам Рамзана Кадырава па пытаньнях СМІ, але ўжо праз паўгода пакінуў пасаду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG