Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO пра напад Расеі на Ўкраіну: «Лукашэнка павінен спыніць любыя крокі па ўступленьні ў гэты незаконны канфлікт»


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, 30 верасьня 2022
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, 30 верасьня 2022

У NATO ня бачаць падрыхтоўкі Расеі да выкарыстаньня ядзернай зброі, але правядуць вучэньні па захадах стрымліваньня.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг падкрэсьліў, што арганізацыя і яе чальцы будуць падтрымліваць Украіну ў вайне супраць расейскай агрэсіі столькі, колькі будзе патрэбна:

«Прэзыдэнт Пуцін распачаў гэтую вайну, і толькі ён павінен яе завяршыць, вывеўшы свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны. Лукашэнка павінен спыніць любыя крокі па ўступленьні ў гэты незаконны канфлікт», — заявіў Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг.

Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў, што на наступным тыдні ў рамках NATO адбудуцца вучэньні па адпрацоўцы захадаў стрымліваньня.

«NATO гатовае да любой пагрозы, да любога нападу на любога хаўрусьніка арганізацыі. Менавіта таму альянс і існуе, каб стрымліваць у тым ліку і ядзерныя ўдары. Гэта было важна да нападу на Ўкраіну, пасьля нападу — яшчэ важней, у тым ліку і ў сілу той ядзернай рыторыкі, якую мы чуем ад прэзыдэнта Пуціна і Расеі», — сказаў Енс Столтэнбэрг на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Генэральны сакратар NATO лічыць гэтую рыторыку Расеі небясьпечнай.

«Расея ведае, што перамагчы ў ядзернай вайне немагчыма, пачынаць яе ня варта. Мы дакладна данесьлі да Расеі, што наступствы будуць самыя сур’ёзныя, калі Расея выкарыстае ядзерную зброю ў любым кантэксьце, у тым ліку ва Ўкраіне», — паведаміў ён.

Енс Столтэнбэрг дадаў, што NATO пакуль ня бачыць прыкмет, што Расея рыхтуецца да прымяненьня ядзернай зброі, але захоўвае пільнасьць і правядзе плянавыя вучэньні, каб адпрацаваць захады стрымліваньня.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG