Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў указ аб перадачы Запароскай АЭС ва ўласнасьць РФ


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 5 кастрычніка падпісаў указ, якім абавязаў урад прыняць у фэдэральную ўласнасьць аб’екты Запароскай АЭС. Гэтая атамная электрастанцыя з шасьцю энэргаблёкамі — найбуйнейшая ў Эўропе. Яна разьмешчана на акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі Запароскай вобласьці.

Сёньня Пуцін таксама падпісаў канстытуцыйныя законы аб анэксіі чатырох абласьцей Украіны, у тым ліку Запароскай. Украіна і многія іншыя краіны сьвету лічаць гэтыя рашэньні юрыдычна нікчэмнымі і па-ранейшаму прызнаюць анэксаваныя вобласьці тэрыторыяй Украіны.

Расея ўзяла пад кантроль горад Энэргадар, дзе разьмешчана АЭС, у сакавіку сёлета. На станцыі па-ранейшаму працуюць украінскія спэцыялісты. Большая частка энэргаблёкаў АЭС цяпер спынена. Тэрыторыя Запароскай АЭС пэрыядычна зазнае абстрэлы. Бакі абвінавачваюць у іх адзін аднаго. Украіна і краіны Захаду заклікаюць да дэмілітарызацыі станцыі, гэта значыць вываду зь яе тэрыторыі расейскіх вайскоўцаў. Рэзалюцыю з такім заклікам прыняла і МАГАТЭ, Расея адказвае адмовай.

Паводле ўкраінскага заканадаўства Запароская АЭС — падразьдзяленьне кампаніі «Енергоатом». Некалькі дзён таму расейскія вайскоўцы затрымалі генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова. Пасьля яго вызвалілі, аднак прымусілі зьехаць на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю. Пасьля гэтага інцыдэнту кіраваньне АЭС узяў на сябе дырэктар кампаніі «Енергоатом» Пятро Коцін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG