Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала стварыць альянс Беларусь-Украіна і ўмацоўваць міжнародную кааліцыю


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У сваёй прамове на Варшаўскім Форуме па бясьпецы (Warsaw Security Forum) Сьвятлана Ціханоўская прапанавала Ўкраіне дзеля рэгіянальнай бясьпекі стварыць альянс з дэмакратычнай Беларусьсю, а таксама прызнаць Аб’яднаны пераходны кабінэт.

Галоўнае зараз, на думку Ціханоўскай, — умацоўваць міжнародную кааліцыю, цытуе выступ Ціханоўскай яе прэс-служба.

«Мы бачым дэмакратычную Беларусь як цэнтар эўрапейскай бясьпекі. Мы — краіна, якую будуць шанаваць за сяброўства з суседзямі, супрацоўніцтва ў сфэры рэгіянальнай бясьпекі, а ня цёмнае пагрозьлівае воблака, што навісла над рэгіёнам. Мы таксама бачым шлях, як да гэтага прыйсьці».

Ціханоўская мяркуе, што цяпер сам час падказвае — трэба дзейнічаць.

«Цяпер у нас ёсьць вакно магчымасьцяў. Час дзейнічаць. Мы нястомна працуем, але мы ня можам быць поўнасьцю гатовыя бяз вашай дапамогі. Менавіта зараз Беларусь павінна быць на першым месцы на парадку дня любой міжнароднай сустрэчы, разам з Украінай. Беларусь — гэта ня толькі частка праблемы, але і частка рашэньня».

Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што ёсьць тры важныя пункты ў названым кірунку:

  • Па-першае, адрозьненьне беларусаў ад рэжыму Лукашэнкі. Санкцыі супраць дыктатара, але дапамога народу;
  • Па-другое, захаваньне і пашырэньне кааліцыі;
  • Па-трэцяе, беларусам таксама патрэбная ўкраінская падтрымка.

«Мы разумеем, што ніхто, акрамя беларусаў, ня можа зьдзейсьніць зьмены ў Беларусі — мы навучыліся быць самадастатковымі. Мы даведаліся, што гэта маратон. Наша незалежнасьць, наша бясьпека і дэмакратыя павінны быць забясьпечаны намі. Але мы жадаем, каб вы былі з намі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG